Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 сакавіка 2020, 19:33

У Беларусі абнавілі пералік прадметаў формы ваеннаслужачых

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 100 "Аб ваеннай форме адзення і знаках адрознення па воінскіх званнях ваеннаслужачых". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент зацвярджае пералік прадметаў ваеннай формы адзення ваеннаслужачых Узброеных Сіл, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі і апісанне знакаў адрознення па воінскіх званнях.

Указам адменены ўстарэлыя (нязручныя для нашэння) і ўведзены новыя прадметы ваеннай формы, зменены мадэлі існуючых прадметаў адзення для пашырэння іх функцыянальнасці, забеспячэння зручнасці пры нашэнні з улікам спецыфікі задач, што выконваюцца ваеннаслужачымі.

Таксама ў дакуменце вызначаны парадак зацвярджэння апісання і правіл нашэння ваеннай формы, норм забеспячэння такімі прадметамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі