Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2020, 14:23

У адрас Лукашэнкі і беларускага народа паступаюць віншаванні з 75-годдзем Перамогі

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа паступаюць шматлікія віншаванні з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Адпаведныя пасланні накіроўваюць кіраўнікі замежных краін, інтэграцыйных аб'яднанняў, вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Перамога над нацызмам - наш агульны вялікі здабытак. Свяшчэнны абавязак цяперашніх пакаленняў расіян і беларусаў - назаўсёды захаваць памяць аб тых, хто цаной незлічоных ахвяр і пазбаўленняў адстаяў свабоду роднай зямлі, акружыць увагай і клопатам нашых дарагіх ветэранаў", - гаворыцца ў віншаванні ад Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.

Фота з архіва

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падкрэсліў, што 9 мая 1945 года з'яўляецца свяшчэннай датай, якая назаўсёды застанецца ў гісторыі як сімвал з'яднанасці і бяспрыкладнага подзвігу народаў у барацьбе з фашысцкай агрэсіяй. "Лепшай данінай памяці нашых бацькоў і дзядоў будзе далейшае развіццё стратэгічнага партнёрства паміж Казахстанам і Беларуссю, заснаванага на моцнай дружбе, узаемным даверы і падтрымцы", - упэўнены ён.

Фота з архіва

У сваю чаргу Першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў у віншавальным пасланні падкрэсліў, што дзень Вялікай Перамогі з'яўляецца адным з найбольш яркіх сімвалаў дружбы паміж народамі, які звязвае мінулае і сучаснае Казахстана і Беларусі.

Фота з архіва

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у віншавальным пасланні адзначыў, што Дзень Перамогі - гэта слаўнае свята, якое дарагое для ўсіх нас. "Упэўнены, што дружба, з'яднанасць і ўзаемападтрымка нашых народаў, якія прайшлі цяжкія выпрабаванні ваенных гадоў, і ў далейшым будуць трывалай асновай для развіцця і ўмацавання адносін паміж Азербайджанскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні ад азербайджанскага лідара.

Фота з архіва

Віншавальныя пасланні таксама паступілі ад Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна і прэм'ер-міністра гэтай краіны Нікола Пашыняна. У іх таксама гаворыцца аб захаванні памяці аб мужнасці і подзвігу воінаў-вызваліцеляў, працаўнікоў тылу. "Несумненна, бясцэнная спадчына Вялікай Перамогі і сёння заклікае нас умацоўваць вузы дружбы, сумесна рэагаваць на выклікі і пагрозы сучаснасці, паслядоўна паглыбляць армяна-беларускае супрацоўніцтва на карысць мірнага развіцця нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні ад Нікола Пашыняна.

Фота з архіва

Фота з архіва

"Сёння ў сувязі з пандэміяй каранавіруса мы ў поўнай меры ўсведамляем, які няўстойлівы і малы гэты свет, які ён не дасканалы і не абаронены ад нас саміх і як трэба абыходзіцца з ім, каб зберагчы на стагоддзі. І таму перад тварам пераможцаў у той самай жорсткай вайне народы павінны аб'яднацца, каб процістаяць ужо ў мірны час гэтай страшнай пагрозе. Перакананы, што сваімі справамі, сілай духу і стойкасцю ветэраны дапамагаюць нам з годнасцю прайсці суровыя выпрабаванні, якія выпалі на нашу долю, і дабіцца перамогі", - адзначыў у сваім віншаванні Прэзідэнт Малдовы Ігар Додон.

Фота з архіва

Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон падкрэсліў, што Вялікая Перамога была дасягнута дзякуючы мужнасці, гераізму, з'яднанасці і самаадданай працы ўсіх народаў Савецкага Саюза. "Выказваю ўпэўненасць у тым, што выпрабаваныя часам адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, прытрымліваючыся слаўных традыцый братэрства, узаемнай павагі, падтрымкі і ўзаемадапамогі, і ў далейшым будуць умацоўвацца і прымнажацца на карысць нашых народаў, у імя забеспячэння ўсеагульнага міру і стабільнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Фота з архіва

Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў падкрэсліў, што агульны святы абавязак - беражліва захаваць і шанаваць памяць аб гераізме абаронцаў Айчыны, якія плячо ў плячо змагаліся супраць фашызму ў гады самай разбуральнай вайны ў гісторыі чалавецтва. Ён перакананы, што добрыя традыцыі дружбы і ўзаемаразумення, якія прайшлі сапраўды суровае выпрабаванне ў цяжкія ваенныя гады, і ў далейшым паслужаць трывалай асновай для далейшага развіцця і ўмацавання ўсебаковага супрацоўніцтва і шматпланавага ўзаемадзеяння паміж Кыргызстанам і Беларуссю.

Фота з архіва

"Свята Перамогі - найвялікшая падзея, якая ўвасобіла імкненне чалавецтва да міру, дружбы і братэрства, да перамогі гуманізму і дабра, - падкрэсліў у сваім віншавальным пасланні Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў. - У гэты знамянальны дзень шчыра жадаю вам і ўсім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны вашай краіны моцнага здароўя, шчасця і даўгалецця, а дружалюбнаму народу Беларусі - міру, дабрабыту і працвітання".

Фота з архіва

Віншавальнае пасланне таксама паступіла ад Прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Ён перадаў дружалюбнаму беларускаму народу віншаванні і пажаданне стабільнасці, далейшага развіцця і працвітання, а таксама падкрэсліў важнасць памяці аб героях. "Гэтыя подзвігі абавязкова натхняюць усе народы, якія падвяргаюцца розным відам войнаў і ўмяшанняў звонку з мэтай адабраць волю і кіраваць краінай", - адзначыў сірыйскі лідар.

Фота з архіва

Віншаванні ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы і народа са святам Перамогі прадаўжаюць паступаць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі