Фота з архіва
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ нумар 155 "Аб мерах па развіцці міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў". Дакумент накіраваны на стварэнне дадатковых умоў для абнаўлення беларускімі аўтаперавозчыкамі парку транспартных сродкаў, канкурэнтаздольных на міжнародным рынку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указам прадугледжваецца вызваленне ў 2025 годзе ад выплаты ўтылізацыйнага збору ўвозімых у Беларусь новых (з даты выпуску - не больш як 3 гады) грузавых аўтамабіляў экалагічнага класа 5 і вышэй, прычэпаў і паўпрычэпаў.
Замацаваныя ўказам прэферэнцыі дадуць магчымасць павялічыць экспарт транспартных паслуг і будуць садзейнічаць развіццю экспартаарыентаванага сегмента эканомікі краіны.-0-