Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 снежня 2021, 12:38

У 2022 годзе плануецца падрыхтаваць 28 праектаў законаў

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 снежня падпісаў указ нумар 508 "Аб зацвярджэнні плана падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2022 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана сталі рэальная патрэбнасць грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі. Асаблівая ўвага ўдзялялася захаванню патрабаванняў сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання.

У 2022 годзе плануецца падрыхтаваць 28 праектаў законаў. У іх ліку як прынцыпова новыя законы ("Аб Усебеларускім народным сходзе", "Аб страхавой дзейнасці", "Аб лізінгавай дзейнасці", "Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі"), так і накіраваныя на сістэмную актуалізацыю дзеючых законаў. З запланаваных да падрыхтоўкі праектаў законаў 21 законапраект будзе ўнесены ў парламент урадам.

Акрамя таго, планам прадугледжваецца падрыхтоўка канцэпцыі Кодэкса аб ахове здароўя.

Згодна з планам прадугледжваецца таксама падрыхтоўка пяці ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку "Аб кібербяспецы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі