Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2025, 14:47

"Ты хлусіш". Лукашэнка абверг заяву Зяленскага аб прапанове нанесці ўдар па Мазырскім НПЗ

Фота з архіва
Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абверг заяву Уладзіміра Зяленскага аб прапанове ўкраінскаму боку нанесці ўдар па Мазырскім НПЗ у першыя дні СВА. Аб гэтым ён заявіў журналістам у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб адной з нядаўніх заяў Зяленскага, што ён хацеў міру, а Прэзідэнт Беларусі прапаноўваў нанесці ўдар па Мазырскім НПЗ. "Слухайце, калі я гэта пачуў, мне стала дрэнна. Для мяне абсалютна было непрымальна - прапанаваць Зяленскаму нанесці ўдар па нашым НПЗ. Самаму лепшаму, я сказаў бы, у свеце заводу, які мы нядаўна мадэрнізавалі, уклаўшы туды вялізныя сродкі. Клянуся вам, што такога не было. Ну навошта ты гэта гаворыш? Ты дрэнны шоўмен, ты нават не Трамп. Гэтак нельга гаварыць, ты ж хлусіш!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што гэта яму было б не ў плюс: "Я павінен быў бы адказаць. Таму я ўцягваўся б у вайну". У той жа час, падкрэсліў беларускі лідар, ён рабіў усё, каб вайны не было.

"Што датычыцца міру ва Украіне, гэта пытанне не да мяне. Вы маю палітыку і пазіцыю ведаеце даўно. Тры туры мірных перагавораў адразу пасля пачатку канфлікту - СВА - прайшлі на нашай зямлі. І калі б я ў дэталях (расказаў. - Заўвага БЕЛТА) або хто гэтыя першыя туры арганізоўваў, вы былі б уражаны. Гэтыя ўкраінцы, Зяленскі паводзіў сябе ненатуральна. Дамовіліся ў Гомелі першую сустрэчу правесці, дапусцім, у 11 раніцы, - яны прыехалі толькі да ночы. Шчыра скажу, я расіян ужо ўтрымліваў, гавару: "Не трэба ехаць! Абвінавачваць будуць потым, што мы не захацелі перагаворы", - расказаў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, так было ўвесь час. Потым украінскі бок захацеў весці перагаворы ўжо ў Белавежскай пушчы, далей ад граніцы з Расіяй. І гэта просьба была задаволена. Потым, пасля трох тураў мірных перагавораў у Беларусі, перагаворы перанеслі ў Стамбул. "Едзьце куды хочаце. У Казахстан, Стамбул... Толькі не спыняйце перагаворы. Гінуць людзі! Ужо тады было зразумела, колькі загіне людзей", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гаворачы пра сваё стаўленне да гэтага ў той перыяд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі