Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2016, 11:44

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Турцыі праходзіць у Палацы Незалежнасці

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана праходзіць у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Картэж турэцкага лідара прыбыў да Палаца Незалежнасці, дзе Рэджэпа Таіпа Эрдагана вітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Цырымонія афіцыйнай сустрэчы пачалася з выканання дзяржаўных гімнаў.

Пасля цырымоніі лідары дзвюх краін правядуць перагаворы ў вузкім складзе, на якіх абмяркуюць шырокі спектр пытанняў развіцця міждзяржаўных адносін з акцэнтам на актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, абмяняюцца поглядамі па праблематыцы рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі