Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2022, 16:38

Ці выспелі беларусы для сваёй нацыянальнай ідэі? Вось што думае пра гэта Лукашэнка

21 кастрычніка, Брэсцкая вобласць /Кар. БЕЛТА/. Беларусы яшчэ павінны выспець для сваёй нацыянальнай ідэі. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў у час размовы з журналістамі на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нацыянальная ідэя - гэта тое кароткае, кампактнае, што цябе павінна захапіць адразу. Вось глянуў, рот раскрыў і дыхаць не можаш. Можа, я памыляюся. Гэта мой пункт гледжання. Але я пакуль такой ідэі не бачу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

18 кастрычніка Прэзідэнт сустрэўся з расійскім філосафам і грамадскім дзеячам Аляксандрам Дугіным. На сустрэчы таксама закраналіся гэтыя пытанні. "Мы прыйшлі да адзінага меркавання (публічна крыху прагучала): гэту ідэалогію нельга прыдумаць. Яна павінна выспець. Калі мне шмат-шмат разоў прапаноўвалі некаторыя ідэі, фармулявалі ідэалогію... Напярэдадні сустрэчы я нават узяў адну кніжачку (нацыянальная ідэя і іншае - так называлася). Нават яе прагартаў, паглядзеў адну з прапаноў. Але прыйшлі да высновы, што мы павінны выспець для гэтай глабальнай - гэта больш на перспектыву, для дзяцей - ідэі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"І няма гэтай ідэі. Мы не выспелі, напэўна. Мы яе не выкрышталізавалі, калі можна так сказаць, гэту нацыянальную ідэю. Я за гэтым вельмі ўважліва назіраю. Я пакуль не бачу. Расія тым больш, як сказаў Дугін, таксама гэтага не бачыць. Ён чалавек сістэмны, разумны філосаф, мы з ім доўга гаварылі. Ён са мной згадзіўся. Хацелася б, каб хутчэй, але тут час не падгоніш", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі