Фота з архіва
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю МТРК "Мір" не выключыў магчымасць пашырэння Еўразійскага эканамічнага саюза за кошт далучэння дзяржаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час гутаркі размова зайшла аб патэнцыяле такіх інтэграцыйных аб'яднанняў, як СНД і ЕАЭС.
"ЕАЭС - гэта больш высокая форма арганізацыі нашага саюзніцтва. СНД - меншая (у тым сэнсе, што не прадугледжвае высокай ступені інтэграцыі. - Заўвага БЕЛТА)", - заўважыў кіраўнік дзяржавы. Ён прызнаў, што ў гэтых структурах ёсць пэўныя супярэчнасці, але ў святле апошніх падзей і ўведзеных супраць Беларусі і Расіі санкцый некаторыя краіны, якія не ўваходзяць у ЕАЭС (напрыклад, Азербайджан, Узбекістан, Таджыкістан), сталі больш прыглядацца да гэтага саюза, збліжаць пазіцыі. "Ёсць нейкія нюансы, якія трэба ўстараняць (і мы стараемся гэта рабіць), каб гэтыя рэспублікі падцягнуць у ЕАЭС", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Калі ў будучым аднойчы гэта адбудзецца і да ЕАЭС далучацца былыя постсавецкія рэспублікі, існаванне СНД перастане быць неабходным. "СНД, я думаю, само сабой адпадзе, паколькі ўсе рэспублікі ўзнімуцца на больш высокі ўзровень і ўвойдуць у склад ЕАЭС", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт не выключыў, што ў перспектыве да ЕАЭС могуць далучыцца Украіна і Грузія. "Украінцы паспрабавалі ў НАТА, у Еўрасаюз уступіць. Прыйдуць разважлівыя людзі (у кіраўніцтва гэтай краіны. - Заўвага БЕЛТА), яны не будуць адпіхвацца ад нашага саюза. Думаю, што Украіна будзе з намі", - выказаў меркаванне кіраўнік дзяржавы.
Разважаючы ў гэтым кантэксце наконт Грузіі, Прэзідэнт згадаў, што нядаўна там заявілі пра магчымасць аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці краіны (адпаведную заяву зрабіў прэм'ер-міністр). "Паглядзіце, што адбылося. Я прачытаў (у СМІ. - Заўвага БЕЛТА): не выключаюць, што ім можна аднавіць (цытата) "тэрытарыяльную цэласнасць". Яны сёння ўжо на наш рынак прадаюць не толькі віно, але і іншую прадукцыю сваю, якую не маглі нікуды дзець - ні ў Еўрасаюзе, ні ў Амерыцы іх не бралі, там свайго дабра такога хапае. Куды прыйшлі? Прыйшлі да нас, у Расію", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
"Вось шлях, які пройдзе і Украіна, - дадаў ён. - Нам патрэбны гэты цяжкі шлях? Не. Наш вопыт падштурхоўвае да таго, што ёсць і больш простыя шляхі, па якіх Украіна можа да нас вярнуцца".-0-