10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю МТРК "Мір" расказаў аб розным разуменні дэмакратыі і неабгрунтаваных прэтэнзіях з боку тых, хто лічыць сябе яе эталонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўніка дзяржавы папрасілі пракаменціраваць сказаныя ім раней словы аб тым, што ў Беларусі больш дэмакратыі, чым у тых краінах, якія называюць сябе яе эталонам. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за той час, пакуль ён у палітыцы, даводзілася назіраць "усялякую іх дэмакратыю". "Іх дэмакратыя была так глыбока схавана, што часам мы яе не заўважалі: пад плінтусам, пад венікам і яшчэ недзе ў кутку, - вобразна выказаўся Прэзідэнт. - Яны звычайна ў сродках масавай інфармацыі былі такімі дэмакратычнымі. І тут іх прарвала".
Пад гэтым "прарвала" маюцца на ўвазе шматлікія прыклады зусім не дэмакратычных рашэнняў і мер у краінах Захаду, якія называюць сябе апорай дэмакратыі. Аляксандр Лукашэнка прывёў толькі некалькі найбольш актуальных такіх прыкладаў. У іх ліку - сітуацыя з Марын Ле Пен у Францыі або з Кэлінам Джарджэску ў Румыніі. Спробы адхіліць гэтых палітыкаў ад барацьбы за ўладу ні да чаго не прывядуць, лічыць Прэзідэнт, таму што ўслед за імі з'явяцца іншыя прэтэндэнты. "Прыйдуць новыя. Таму задушыць людзей і іх лідараў не атрымаецца, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але справа нават не ў гэтым. Справа ў тым, вы навошта душыце?"
У развіццё тэмы Прэзідэнт нагадаў, як у 2020 годзе Захад папракаў Беларусь у недэмакратычнасці з-за абвінавачанняў у адносінах да банкіра Віктара Бабарыкі, хоць на самай справе яны былі вылучаны на абсалютна законных падставах. "Слухайце, як яны нас "бамбілі"!.. А цяпер што?" - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы.

"Вось іх "дэмакратыя". А як у іх выбары праводзяцца? Вазьміце, напрыклад, Злучаныя Штаты Амерыкі, мінулыя выбары (2020 года. - Заўвага БЕЛТА), калі Трампа беднага "бамбілі", "малацілі", у турму ледзь не пасадзілі. Па пошце галасавалі, потым знаходзілі пад агароджай або недзе на сметніку бюлетэні. У рэшце рэшт Байдэн стаў Прэзідэнтам, - прывёў яшчэ адзін прыклад Аляксандр Лукашэнка. - Дык яго ж потым (Трампа пасля выбараў 2020 года. - Заўвага БЕЛТА) па судах цягалі, потым стралялі... Гэта што, дэмакратыя? Вось іх дэмакратыя".
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе прайшлі ціха і спакойна, што пацвердзілі шматлікія наглядальнікі, у тым ліку міжнародныя. Аднак станоўчай рэакцыі з боку Захаду ўсё роўна не было. Замест гэтага зноў былі заезджаныя папрокі аб нібы адсутнасці ў Беларусі дэмакратыі.-0-