Сцяг Пятніца, 13 лістапада 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лістапада 2026, 17:03

Ці абкладуць Францыю санкцыямі пасля разгону пратэстаў? Лукашэнка нагадаў ЕС пра закон бумеранга

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы выказаўся на тэму высокай пратэснай актыўнасці насельніцтва ў Еўропе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, як у час папярэдняй канферэнцыі ў Мінску адкрыта папярэджваў аб тым, што імкненне ЕС падыходзіць да ўсіх пытанняў з пазіцыі сілы да дабра не давядзе. У тым ліку іх саміх.

"Што мы бачым ужо сёння? У Францыі, Бельгіі, Іспаніі, Італіі, Германіі маштабныя пратэсты, у Польшчы звар'яцелі. Моладзь заклікае старэйшае пакаленне апамятацца (калі такое было?). Укладваць грошы не ў зброю, а ў адукацыю. Але ж неадукаванымі лягчэй кіраваць! Я нават не гавару, як на прыкладзе гэтых пратэстаў сябе паказала хвалёная дэмакратыя і іх СМІ. Дзяцей пакалечылі: хто без вока, хто без рукі. Тысячы кінуты ў турмы, збіраюцца забараніць сацсеткі, блакіраваць Інтэрнэт. Хіба гэта не палітзняволеныя? Горш! Цікава, ці збіраюцца Прэзідэнта Макрона і іншых кіраўнікоў краін Еўропы абкласці санкцыямі за парушэнне правоў чалавека і назваць дыктатарамі?" - абазначыў шэраг пытанняў Аляксандр Лукашэнка.

"Хочацца спытаць у тых, хто так любіць займацца экспартам дэмакратыі ўласнага разліву ў іншыя краіны: вам самім падабаюцца такія праваабарончыя рэцэпты ў сябе дома, у квітнеючым садзе? Мяркуючы па ўсім, не. А насаджалі Арабскую вясну на Блізкім Усходзе і многае іншае пасля гэтага. Тое, што адбываецца цяпер на вуліцах еўрапейскіх гарадоў, вам нічога не нагадвае? Як вам рээкспарт дэмакратыі?" - прадоўжыў беларускі лідар.
Прэзідэнт лічыць, што цяперашняя высокая пратэсная актыўнасць насельніцтва ў Еўропе павінна насцярожваць, таму што рэгіён становіцца ачагом нестабільнасці. І тут Аляксандр Лукашэнка бачыць пэўную задуму: "Некаму хацелася б адцягнуць увагу насельніцтва ад праблем унутры. Праз вайнушку. Шмат разоў здараліся страшныя войны, калі ўнутры краіны адбываліся такія падзеі".

"Гэта не мы, не Пуцін хоча заўтра на іх напасці, - сказаў Прэзідэнт пра ўяўныя пагрозы, якімі заходнія палітыкі палохаюць насельніцтва. - А яны (гэтыя палітыкі. - Заўвага БЕЛТА) шукаюць магчымасць супакоіць насельніцтва, адцягнуць увагу ад унутраных праблем праз вайну".

У пацвярджэнне гэтага пункту гледжання кіраўнік дзяржавы прывёў прыклад Польшчы і істотнага росту затрат на ўзбраенне. "Навошта так мілітарызавацца?" - слушна спытаў беларускі лідар.
"Мы цяпер думаем, што амерыканцы вельмі хочуць, каб тут быў мір. Ды гасподзь з вамі. Амерыканцам патрэбны ў Еўропе мір? Не. Яны па-ранейшаму думаюць, што адседзяцца там, за акіянам. Ім гэты мір не патрэбны. Таму яны дакладна пераарыентаваліся або зрабілі выгляд, што пераарыентаваліся, - узбройваюць Польшчу за ўласны кошт", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, кіраўніцтва Польшчы падтрымлівае гэту стратэгію амерыканцаў. Аднак яна ідзе ўразрэз з інтарэсамі радавых грамадзян і яны яшчэ праявяць сваю нязгоду, упэўнены Прэзідэнт. "Хачу папярэдзіць польскае кіраўніцтва: палякі не дурні. Яны ім кузькіну маці яшчэ пакажуць. Яно (выказванне незадаволенасці. - Заўвага БЕЛТА) пачалося ўжо на роўным месцы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прадаўжаючы тэму, беларускі лідар звярнуўся да ўдзельнікаў канферэнцыі з заходніх краін, у тым ліку да прадстаўнікоў дыпкорпуса. "Вы ўбачылі, наколькі небяспечна прэтэндаваць на манаполію трактоўкі правоў чалавека і падмяняць іх палітычнымі міфамі. Таму заклікаем да дыялогу, а не да шантажу і спекуляцый па такой важнай праблеме", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі