Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 снежня 2022, 16:22

Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў і нефармальная сустрэча кіраўнікоў СНД. Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Расію

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БЕЛТА.

У падмаскоўным Зорным гарадку Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні Прэзідэнта Расіі наведае Навукова-даследчы выпрабавальны цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Цяпер там кандыдаты праходзяць адбор на палёт у космас ад Беларусі.

Прэзідэнт азнаёміцца з работай цэнтра, сістэмай адбору і падрыхтоўкі касманаўтаў. Размова пойдзе і аб далейшых перспектывах беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.

Аляксандр Лукашэнка таксама прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД, якая адбудзецца 26-27 снежня ў Санкт-Пецярбургу. Лідары краін падвядуць вынікі адыходзячага 2022 года, абмяркуюць планы па далейшым узаемадзеянні ў найбольш актуальных для Садружнасці сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі