Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 кастрычніка 2021, 12:57

"Трэба заняць рынак". Лукашэнка даў даручэнне больш актыўна развіваць вытворчасць электробусаў

29 кастрычніка, Добруш /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне больш актыўна развіваць у краіне вытворчасць электробусаў. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў горад Добруш Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры наведванні новай вытворчасці мелаваных і немелаваных відаў кардону кіраўніку дзяржавы прапанавалі агледзець тэрыторыю прадпрыемства на электробусе вытворчасці МАЗ.

Аляксандр Лукашэнка асобна пацікавіўся, якія перспектывы гэтай тэхнікі, на што віцэ-прэм'ер Юрый Назараў адказаў, што яны вельмі вялікія.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што тады трэба рабіць усё неабходнае, каб хутчэй і ў патрэбных аб'ёмах вырабляць такія аўтобусы і пастаўляць заказчыкам. "Трэба вырабіць і хутчэй аддаць. Гэта вельмі важна для нас - заняць рынак", - падкрэсліў ён.

У гэтым плане магчыма пашырэнне зборкі на дадатковых пляцоўках, але, заўважыў Аляксандр Лукашэнка, трэба рацыянальна задзейнічаць магутнасці і на самім МАЗе - калі, напрыклад, знізілася вытворчасць і продажы грузавікоў, то трэба займаць плошчы і рабіць аўтобусы.

"Да гэтага яшчэ вернемся", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі