Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 15:00

Трэба выпрацаваць сістэму арганізацыі экскурсій школьнікаў па памятных мясцінах - Лукашэнка

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба выпрацаваць сістэму арганізацыі экскурсій школьнікаў па памятных мясцінах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ведаеце, той, хто пабываў у Хатыні, з гэтымі "анучамі" на вуліцы не хадзіў. А гэта ж наш здабытак. І мы сваіх дзяцей з гэтымі фактамі нашай гісторыі не здолелі, не змаглі, проста не захацелі, упусцілі гэта пытанне, не пазнаёмілі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, дзяржава выдзеліць патрэбныя сродкі. "Але трэба разумець, што павінны падключыцца і прадпрыемствы, і бацькі, і школа. Школа - арганізаваць. Няхай маленькую капейку, але бацькі прафінансуюць, каб яны разумелі гэта. І будзем рэкамендаваць прадпрыемствам дзяржаўнай і прыватнай формы ўласнасці займацца гэтым пытаннем, - адзначыў Прэзідэнт. - Тут перашкод не будзе. Трэба выпрацаваць сістэму і яе прытрымлівацца. Будзе сістэма, вы атрымаеце неабходны транспарт, фінансаванне для таго, каб праводзіць гэтыя экскурсіі. Тэма не проста ўзята на кантроль. Яна ўжо рэалізоўваецца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі