7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і М'янма выбудавалі фундамент адносін, але трэба рухацца наперад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах са старшынёй Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета, прэм'ер-міністрам Рэспублікі Саюз М'янма Мін Аун Хлайнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я рады з вамі сустрэцца. Вы вельмі даўно былі ў нас (Мін Аун Хлайн у лістападзе 2014 года наведаў Беларусь на пасадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброеных Сіл М'янмы і сустракаўся тады з Аляксандрам Лукашэнкам. - Заўвага БЕЛТА). На жаль, я так і не пабываў у вашай цудоўнай краіне. Але я добра ведаю гісторыю М'янмы. Нашы людзі вельмі працавітыя. У гэтым мы падобныя адзін на аднаго. Але ваша краіна мае неймаверна больш магчымасцей для развіцця і працвітання. Вы практычна знаходзіцеся на беразе Індыйскага акіяна, і гэта вельмі важна", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час папярэдняга візіту Мін Аун Хлайна ў Беларусь бакі шмат аб чым дамовіліся, але час хутка ідзе і ў свеце адбыліся грандыёзныя змяненні. "Павінен вам сказаць, што нараўне з негатыўнымі тэндэнцыямі і праявамі ў свеце ў выглядзе канфліктаў і войнаў мы ўсё ж такі маем дадатную дынаміку для нашых краін - Беларусі і М'янмы", - упэўнены беларускі лідар.
"Аналізуючы дынаміку нашага супрацоўніцтва, я прыходжу да высновы, што мы ўсё ж такі выбудавалі фундамент нашых будучых адносін. І сёння нам трэба рухацца наперад, далей. Закрытых тэм у адносінах паміж Беларуссю і М'янмай на сённяшні дзень няма", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ён прапанаваў вызначыць стратэгію і шэраг фундаментальных сумесных праектаў для далейшага развіцця супрацоўніцтва: "Няхай гэта будзе для пачатку не шмат праектаў. Але гэта павінны быць глабальныя, фундаментальныя праекты, якія пацягнуць за сабой і іншыя напрамкі супрацоўніцтва".
"Інтарэс у нас вельмі вялікі да М'янмы. Вы маеце шмат з таго, у чым мы маем патрэбу. Я думаю, мы будзем карысныя вам. Таму я прапаную вам сур'ёзна вывучыць Беларусь у плане напрамкаў і развіцця нашай краіны - прамысловасць, сельскую гаспадарку, лагістыку. Калі вы штосьці ўбачыце карыснае для вас, ведайце, што мы заўсёды з вамі і гатовы рэалізаваць вашы інтарэсы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-