Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 верасня 2020, 11:08

"Трэба паглядзець на гэты цуд прыроды" - Лукашэнка паведаміў аб планах наведаць Далёкі Усход Расіі

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з губернатарам Прыморскага края Алегам Кажамякам паведаміў аб планах наведаць далёкаўсходні рэгіён Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што на сустрэчах Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін часта з цеплынёй успамінае аб Прыморскім краі. "Ён ужо больш гаворыць аб Прыморскім краі, чым аб Піцеры. Я яму аднойчы аб гэтым сказаў. Ён увесь час настойвае на тым, каб я абавязкова там пабываў і паглядзеў, што зроблена апошнім часам, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я ўжо і дзецям сказаў, што ў наступным годзе выберам час. Возера Байкал, Алтай, Прымор'е, Сахалін і Камчатка - усё ж такі трэба пабываць і паглядзець на гэты цуд прыроды".

Адной з падстаў наведаць гэтыя расійскія рэгіёны можа стаць удзел беларускіх будаўнікоў ва ўзвядзенні касмадрома "Усходні". "Я хацеў бы пабываць там, калі мы дамовімся. Паглядзець, як пачнуць работу нашы будаўнікі, і да Камчаткі наведаць гэты рэгіён. Хацелася б паглядзець, што на самай справе ўяўляе сабой гэты край. Таму, думаю, у наступным годзе мы з вамі ўбачымся ўжо ў вас", - дадаў Прэзідэнт.

Ён таксама заявіў, што беларускі бок гатовы зрабіць усё неабходнае для паглыблення супрацоўніцтва з Прыморскім краем. "Хоць вы геаграфічна і далёка знаходзіцеся, нямала паміж намі кіламетраў, мы не разглядаем Уладзівасток як нейкі далёкі і чужы горад. Мы вельмі часта ўспамінаем аб сваёй Айчыне - ад Брэста да Уладзівастока. І мы заўсёды будзем развіваць супрацоўніцтва, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Калі вам патрэбна будзе дапамога, якую мы можам аказаць (вы ведаеце нашы магчымасці), мы заўсёды гатовы падключыцца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі