Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лістапада 2021, 11:50

"Трэба гарачым жалезам выразаць недахопы". Лукашэнка патрабуе забяспечыць захаванасць жывёлы

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе прыняцця дзейсных мер для забеспячэння захаванасці жывёлы. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко і віцэ-прэм'ера Аляксандра Субоціна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на падрыхтоўку жывёлагадоўчых комплексаў да зімовага перыяду, арганізацыю ўтрымання жывёлы, забяспечанасць кармамі, аб'ёмы нарыхтоўкі якіх крыху ніжэйшыя, чым у мінулым годзе, але тым не менш дастатковыя. "Трэба арганізаваць утрыманне жывёлы так, каб на гэтых кармах атрымаць не менш прадукцыі, чым у мінулым годзе", - абазначыў задачу беларускі лідар.

"Самае галоўнае - захаванасць жывёлы. Аб чым мы часта гаварылі - падзеж жывёлы. На якім узроўні знаходзімся, да адпаведнага перыяду мінулага года як мы выглядаем?" - пацікавіўся Прэзідэнт.

"Гэта пытанне вельмі складанае, на мой пункт гледжання. Тут трэба гарачым жалезам выразаць усе недахопы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, трэба арганізаваць работу так, каб з жывёлагадоўчых комплексаў, дзе няма магчымасці гадаваць і ўтрымліваць вялікае пагалоўе жывёлы, пераводзіць маладняк у больш паспяховыя, буйныя гаспадаркі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі