Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лютага 2020, 10:42

Транспарт, лагістыка, турызм, банкі - Лукашэнка назваў перспектыўныя сферы супрацоўніцтва з Эстоніяй

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Эстоніі Керсці Кальюлайд з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Нашы краіны аб'ядноўвае багатая сумесная гісторыя, разнастайныя гаспадарчыя і чалавечыя сувязі, імкненне да пабудовы ўласнай незалежнай дзяржавы, - гаворыцца ў віншаванні. - Дадатная дынаміка двухбаковага дыялогу ў апошнія гады адлюстроўвае ўзаемную зацікаўленасць у далейшым паглыбленні адносін у гандлёвай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай галінах".

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял супрацоўніцтва ў транспартнай і лагістычнай сферах, банкаўскім сектары і турызме.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Керсці Кальюлайд моцнага здароўя і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Эстоніі - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі