Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 жніўня 2021, 19:55

Топ Ган, Бедуін, Беларускі ранні... - на падворку Лукашэнкі за дзень убралі 45 т кавуноў і дынь

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На падворку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі за дзень убралі 45 т кавуноў і дынь, паведамляе БЕЛТА.

Пакуль Прэзідэнт быў заняты афганскай тэмай - удзельнічаў у пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ - на яго падворку сабралі ўраджай.

Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы сёння заняліся ўборкай бахчавых. Толькі за сённяшні дзень сабрана каля 45 т кавуноў і дынь, і гэта яшчэ не ўсё, збор ураджаю прадоўжыцца.

Высаджвалі ў гэтым годзе пяць сартоў кавуноў: Топ Ган, Раманза, Мірсіні, Бедуін і Беларускі ранні.

Традыцыйна, згодна з распараджэннем Прэзідэнта, увесь ураджай пойдзе на пачастунак - у дзіцячыя дамы і састарэлым людзям.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі