Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 мая 2020, 07:00

"Толькі разам мы зможам паспяхова адказваць на выклікі часу" - Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём герба і сцяга

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Як адзначыў у віншаванні Прэзідэнт, беларускі народ прайшоў складаны шматвяковы шлях да незалежнасці, неад'емнай часткай якой з'яўляюцца герб і сцяг. Разам з гімнам гэтыя важнейшыя нацыянальныя сімвалы садзейнічаюць кансалідацыі грамадства, захаванню пераемнасці пакаленняў, натхняюць нас на новыя здзяйсненні на карысць Айчыны.

"Упэўнены, што толькі разам мы зможам паспяхова адказваць на ўсе выклікі часу, эфектыўна развіваць эканоміку, умацоўваць і абараняць суверэнітэт і бяспеку Беларусі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім добрага здароўя, шчасця, радасці і дабрабыту. "Няхай гэта свята стане для кожнага беларуса ўвасабленнем нашых агульных перамог і дасягненняў, надасць упэўненасці ў заўтрашнім дні", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Беларускі народ прайшоў складаны шматвяковы шлях да незалежнасці, неад'емнай часткай якой з'яўляюцца герб і сцяг. Разам з гімнам гэтыя важнейшыя нацыянальныя сімвалы садзейнічаюць кансалідацыі грамадства, захаванню пераемнасці пакаленняў, натхняюць нас на новыя здзяйсненні на карысць Айчыны.

Упэўнены, што толькі разам мы зможам паспяхова адказваць на ўсе выклікі часу, эфектыўна развіваць эканоміку, умацоўваць і абараняць суверэнітэт і бяспеку Беларусі.

Няхай гэта свята стане для кожнага беларуса ўвасабленнем нашых агульных перамог і дасягненняў, надасць упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Добрага здароўя, шчасця, радасці і дабрабыту ўсім вам, дарагія сябры.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі