Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 мая 2022, 13:01

"Толькі наперад!" Лукашэнка расказаў піянерам аб сваім дэвізе

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў піянерам аб сваім дэвізе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Толькі наперад!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён растлумачыў, чаму менавіта гэты дэвіз: "Запомніце, ні ў якім разе нельга спыняцца. Жыццё вельмі хуткае, бурнае, кіпучае. Я і дарослым кажу. Спыніўся - там ззаду вас такі натоўп... Затопчуць. Або проста вы адстанеце. Толькі наперад! Кожны дзень патрошку, памаленьку, але толькі наперад! Ніколі не спыняйцеся. Асабліва вы, вы ж лідары. Калі вы хочаце быць лідарамі, то лідары толькі наперадзе. Таму толькі наперад!"

У гэтым плане на сустрэчы было адзначана, што ў БРСМ падобны дэвіз і гучыць так: "Толькі разам і толькі наперад!"

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што тэзіс "разам" ён таксама выкарыстоўвае, у прыватнасці ішоў з ім на выбары.

"Добра, я згодны. Я тады буду ўсюды падтрымліваць гэты тэзіс. Толькі наперад! І разам абавязкова", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі