Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2024, 18:50

Тэрмін падачы заяў у камісію для жадаючых вярнуцца на радзіму прадоўжаны да канца 2024 года 

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня падпісаў указ нумар 33, якім прадугледжваецца прадаўжэнне да 31 снежня 2024 года тэрміну для падачы заяў у камісію па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях учынення імі правапарушэнняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.

У камісію маюць права на зварот жадаючыя вярнуцца на радзіму грамадзяне Беларусі, якія ўчынілі ў перыяд з 1 студзеня 2020 года да 8 лютага 2023 года (дата ўступлення ў сілу Указа аб стварэнні камісіі) адміністрацыйныя правапарушэнні або злачынствы, звязаныя са значнымі грамадска палітычнымі падзеямі. Звяртацца могуць таксама тыя, хто асцерагаецца вяртання ў краіну ў сувязі са сваёй магчымай датычнасцю да ўчынення такіх правапарушэнняў, злачынстваў.

Па выніках разгляду зваротаў грамадзяне інфармуюцца аб наяўнасці або адсутнасці ў адносінах да іх адміністрацыйнага працэсу, узбуджанай крымінальнай справы, а таксама аб магчымасці іх спынення ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам.-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі