Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лістапада 2021, 18:52

Тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў прадаўжаецца яшчэ на паўгода

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для прыняцця дадатковых мер па папярэджанні распаўсюджвання COVID-19 чарговы раз прадаўжаецца тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў, выдадзеных грамадзянам і юрыдычным асобам пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Адпаведны ўказ нумар 454 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам уносяцца змяненні ва ўказ ад 25 лістапада 2020 года нумар 442 "Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў". Так, дакументы, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2021 года па 26 сакавіка 2022 года, будуць сапраўдныя яшчэ 6 месяцаў. Пералік такіх дакументаў устаноўлены ўрадам.

На працягу адзначаных 6 месяцаў грамадзяне з улікам існуючых жыццёвых абставін і эпідэміялагічнай абстаноўкі ў зручны для іх час могуць звярнуцца па новы дакумент. Напрыклад, калі тэрмін дзеяння пашпарта заканчваецца 1 снежня і не прадаўжаўся раней, то ён будзе прадоўжаны аўтаматычна да 1 чэрвеня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі