ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 15 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 мая 2021, 18:53

Тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў падаўжаецца яшчэ на паўгода

Фота з архіва
Фота з архіва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў указ нумар 187, якім падаўжаецца тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэты дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 25 лістапада 2020 года нумар 442 "Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў". Згодна з папярэднім указам, тэрмін дзеяння даведак і іншых дакументаў, што заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2020 года па 10 мая 2021 года, аўтаматычна падаўжаецца на шэсць месяцаў.

Унесенымі змяненнямі прадугледжваецца павелічэнне яшчэ на шэсць месяцаў (з 11 мая па 10 лістапада) перыяду, на працягу якога юрыдычныя і фізічныя асобы, якія раней атрымалі даведкі і іншыя дакументы, могуць скарыстацца правам на падаўжэнне тэрміну іх дзеяння. Пры гэтым такое падаўжэнне адносна кожнага дакумента можа ажыццяўляцца толькі адзін раз. Напрыклад, калі тэрмін дзеяння дакумента заканчваецца 1 чэрвеня і не падаўжаўся раней, то ён будзе падоўжаны аўтаматычна да 1 снежня.

Пералік канкрэтных дакументаў і адміністрацыйных рашэнняў, тэрмін дзеяння якіх аўтаматычна падаўжаецца на новы перыяд, вызначаецца пастановай Савета Міністраў ад 2 снежня 2020 года нумар 687 "Аб дакументах, тэрмін дзеяння па якіх падаўжаецца".

Гэтыя меры дуць магчымасць скараціць колькасць наведванняў дзяржаўных органаў і арганізацый для афармлення неабходных дакументаў, знізіць адміністрацыйную нагрузку на грамадзян і суб'екты гаспадарання ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі