Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Таццяна Лугіна ўзгоднена на пасаду кіраўніка "Беллегпрама"

Прэзідэнт 16.05.2019 | 11:59

16 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Таццяны Лугіной старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Таццяна Аляксееўна Лугіна нарадзілася ў Пінску Брэсцкай вобласці. У 2003 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2011 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Дэпутат Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га, 28-га скліканняў, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

У 1996-2015 гадах працавала камплектоўшчыкам матэрыялаў, крою і вырабаў, канструктарам адзення, намеснікам начальніка мастацкай майстэрні, галоўным інжынерам, дырэктарам фабрыкі верхняга трыкатажу, выконваючым абавязкі генеральнага дырэктара Пінскага прамыслова-гандлёвага аб'яднання "Палессе". У красавіку 2015 года заняла пасаду генеральнага дырэктара гэтага аб'яднання, якое ўзначальвала да гэтага часу.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.