ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2023, 11:42

"Такія людзі цяпер на вагу золата". Лукашэнка даў баявое заданне вядомай беларускай франтавічцы і ўсім ветэранам

Ордэнам Пашаны ўзнагароджана член раённай арганізацыі ветэранаў Ленінскага раёна Гродна Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Валянціна Баранава
Ордэнам Пашаны ўзнагароджана член раённай арганізацыі ветэранаў Ленінскага раёна Гродна Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Валянціна Баранава

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны - захавальнікі праўды і процівага тым, хто адмаўляе генацыд беларускага народа і абяляе нацызм. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі рады, што сёння ў гэтай зале ёсць цудоўная жанчына, якая належыць менавіта да ваеннага пакалення. Гэта Валянціна Баранава. Франтавічка, якая дайшла да Прагі, тэлеграфістка, спартсменка. Валянціна Пятроўна, у лістападзе вам спаўняецца 5 разоў па 20. Можна толькі марыць!" - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Валянціна Баранава ўдзельнічае ў рабоце савета ветэранаў Гродна, вядзе актыўны лад жыцця. У яе асобе Прэзідэнт падзякаваў усім ветэранам і ўдзельнікам вайны. "Нізкі паклон тым, хто змагаўся на фронце, змагаўся з ворагам на акупіраванай тэрыторыі, выжываў у канцлагерах, самааддана працаваў у тыле", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"І ў мяне ёсць да вас вялікая просьба, нават баявое заданне: жывіце як мага даўжэй, працягвайце выхоўваць нашу моладзь. Без вас нам будзе вельмі цяжка, - звярнуўся да ветэранаў Аляксандр Лукашэнка. - Такія людзі, як вы, цяпер на вагу золата. Вы - захавальнікі праўды. Вы - процівага тым, хто адмаўляе генацыд беларускага народа, абяляе нацызм, якое аблічча ён ні прымаў бы".

Валянціна Баранава ў сваю чаргу прызналася, што рада бачыць Прэзідэнта не на экране, а ўжывую. "Дзякуй вам вялікі за тое, што наша Беларусь за час вашага праўлення стала моцнай і свабоднай, незалежнай, квітнеючай і міратворчай рэспублікай. Гэта самае галоўнае!" - падкрэсліла яна.

Ветэран таксама звярнулася і да ўдзельнікаў цырымоніі: "Родныя мае, і вам дзякуй вялікі! Вы тое пакаленне, якое прыйшло на змену нашым пакаленням - удзельнікам вайны. Мы пойдзем з жыцця, вы застаняцеся. І будзеце разам з Аляксандрам Рыгоравічам прадаўжаць будаваць наша мірнае, шчаслівае жыццё".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі