Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 жніўня 2021, 16:02

"Свой лёс мы павінны вызначаць самі" — Лукашэнка пра сутнасць суверэнітэту і незалежнасці

 13 жніўня, Рагачоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Сутнасць суверэнітэту і незалежнасці заключаецца ў тым, каб беларускі народ і кожны чалавек сам вызначаў свой лёс. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з мясцовымі жыхарамі ў аграгарадку Ціхінічы Рагачоўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам трэба мець сваю краіну, каб жыць сваім розумам. І ў любыя, складаныя і не толькі, часы свой лёс і лёс кожнага чалавека мы павінны вызначаць самі. Па-народнаму ў гэтым сэнс суверэнітэту і незалежнасці", - заявіў беларускі лідар.

"Захаваўшы сваю незалежнасць, мы будзем вызначаць свой лёс, вырашаць, у якой дзяржаве нам жыць. А за намі нашы дзеці", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што беларусы і ён асабіста абсалютна мірныя людзі і не збіраюцца ні з кім біцца: "Мы вясковыя людзі. Мы ніколі без прычыны не біліся. Але калі ўжо нехта выхапіў жэрдку ці аглоблю і на цябе папёр, то мы маглі адказаць. Мы ж нікога не чапалі, нікому не перашкаджалі жыць, чаго яны ўзрушыліся там?! (на Захадзе і ў некаторых суседніх краінах. - Заўвага БЕЛТА). Ашалелі наогул. І па ўсіх напрамках нам выстаўляюць прэтэнзіі. З дапамогай нашых гэтых адмарозкаў збеглых звар'яцелых, якія бегаюць ад Амерыкі да Польшчы: санкцыі, санкцыі, санкцыі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі