Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 ліпеня 2021, 22:13

Свята Купалле заўсёды было нацыянальным здабыткам Беларусі - А.Лукашэнка

10 ліпеня, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Свята Купалле заўсёды было нацыянальным здабыткам Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы зноў сабраліся тут, у адным з самых маляўнічых куткоў Беларусі. Сабраліся разам, каб захаваць настрой старажытнага народнага свята, якое заўсёды было нашым нацыянальным здабыткам", - сказаў Прэзідэнт.

"У ноч на Івана Купалу, дзе б мы ні жылі - у маленькай вёсцы або вялікім горадзе, мы імкнёмся туды, дзе гараць купальскія вогнішчы, рэкі і азёры ўпрыгожваюць вянкі з лугавых траў і кветак, гучаць любімыя мелодыі і песні. Мы імкнёмся туды - да сваіх вытокаў. Туды, дзе пачыналася. Таму што ў сэрцы кожнага прачынаецца невытлумачальнае жаданне стаць бліжэйшым да прыроды: удыхнуць водар лесу, сагрэцца каля агню і ўбачыць самае галоўнае - чыстае начное неба", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, важна тое, што гэта свята ў Александрыі дорыць не толькі радасць сустрэчы з роднымі, блізкімі і сябрамі, але на імгненне вяртае ў самую глыб стагоддзяў, дазваляе дакрануцца да старажытных ведаў, вопыту ўсіх пакаленняў і чалавецтва ў цэлым, нагадвае людзям пра тое, што яны дзеці роднай зямлі, якая спрадвеку належыць магутным плямёнам усходніх славян.

"Традыцыі, якія пакінулі нам гэтыя слаўныя, мудрыя і моцныя людзі тысячу гадоў таму, фактычна сталі часткай нашай культуры, пакладзены ў аснову сучаснага ўкладу жыцця. У іх ёсць усё, што сёння аб'ядноўвае нас, беларусаў, як народ. Гэта сакральныя веды аб прыродных стыхіях, гаючых травах і абярэгах. Веды, якія вучаць любіць прыроду, цаніць яе дары і берагчы прыгажосць, - сказаў беларускі лідар. - Гэта сувязь язычніцкіх абрадаў і хрысціянскіх сімвалаў, якая стала асновай верацярпімасці і талерантнасці. Гэта вытокі нашай адданасці традыцыйным каштоўнасцям, галоўныя з якіх - сям'я, клопат пра дзяцей, павага да старэйшых пакаленняў. Вось адкуль наш характар, нашы звычкі і нашы традыцыі - адтуль, з тысячагоддзя".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі