Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2020, 16:00

Сусветныя лідары віншуюць Лукашэнку і беларускі народ з Днём Незалежнасці

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віншаванні з Днём Незалежнасці паступаюць у адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа ад кіраўнікоў замежных дзяржаў, замежных палітычных і грамадскіх дзеячаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Віншавальныя пасланні атрыманы ад кіраўнікоў краін СНД, Еўрапейскага саюза і іншых дзяржаў у розных рэгіёнах свету.

Кіраўніка дзяржавы і беларускі народ павіншавалі Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, Папа Рымскі Францыск, лідары Расіі, Кітая, ЗША, Індыі, Казахстана, Сербіі, Арменіі, Азербайджана, Украіны, Туркменістана, Малдовы, Таджыкістана, Узбекістана, Кыргызстана, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Швецыі, Латвіі, Нідэрландаў, Балгарыі, Аўстрыі, Італіі, Сан-Марына, Венгрыі, Эстоніі, Турцыі, ААЭ, Бахрэйна, Чэхіі, Японіі, Сінгапура, Рэспублікі Карэя, В'етнама, Ірана, Кубы, Венесуэлы, Пакістана, Егіпта, Манголіі, Зімбабвэ, Кеніі, Намібіі, КНДР, Дзяржавы Палесціна.

Віншаванні таксама накіравалі старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, генеральны сакратар ШАС Уладзімір Нораў.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначыў, што адносіны паміж Расіяй і Беларуссю развіваюцца ў духу дружбы і саюзніцтва, наладжана плённае двухбаковае супрацоўніцтва, каардынацыя намаганняў у сферах знешняй палітыкі і абароны, рэалізуюцца маштабныя сумесныя праекты ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах. "Упэўнены, што разам мы зможам забяспечыць далейшае нарошчванне расійска-беларускіх сувязей на ўсіх напрамках, а таксама канструктыўнага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, АДКБ і СНД. Гэта, несумненна, адпавядае карэнным інтарэсам брацкіх народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Уладзімір Пуцін. Фота з архіва

Віншаванні ў адрас Аляксандра Лукашэнкі таксама паступілі ад прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна і старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянціны Мацвіенка.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у віншавальным пасланні адзначыў, што ў апошнія гады ў Беларусі дасягнуты вялікія поспехі ў розных сферах дзяржаўнага будаўніцтва, і Кітай шчыра рады дасягнутым вынікам. "Кітай і далей будзе паслядоўна падтрымліваць выбраны Рэспублікай Беларусь шлях развіцця, аказваць пасільную дапамогу ў мэтах дзяржаўнага будаўніцтва і эканамічнага развіцця краіны. Удзяляю асаблівую ўвагу развіццю кітайска-беларускіх адносін, вельмі шаную моцную дружбу з Вамі. У ходзе нядаўна праведзенай паміж намі тэлефоннай размовы дасягнуты важныя дамоўленасці аб развіцці двухбаковых адносін. Выказваю гатоўнасць сумесна з Вамі прыкладаць намаганні для развіцця кітайска-беларускіх адносін і выхаду супрацоўніцтва ў розных галінах на новы ўзровень на карысць дзвюх краін і іх народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Сі Цзіньпін. Фота Сіньхуа - БЕЛТА

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім віншаванні ў адрас беларускага лідара адзначыў, што ЗША застаюцца цвёрдым прыхільнікам незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Ён выказаў задавальненне адносна развіцця беларуска-амерыканскіх адносін, уключаючы вяртанне паслоў. Амерыканскі лідар таксама спадзяецца на ўмацаванне супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы эканомікі, прыкладам чаго стала гістарычная першая пастаўка амерыканскай сырой нафты ў Беларусь у гэтым годзе. "Мы спадзяёмся на прадаўжэнне партнёрства па гэтых пытаннях на карысць абедзвюх нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт Індыі Рам Натх Кавінд перадаў Аляксандру Лукашэнку шчырыя пажаданні здароўя і дабрабыту, а народу Беларусі - прагрэсу і працвітання. "Адносіны паміж Індыяй і Беларуссю традыцыйна з'яўляюцца цёплымі і дружалюбнымі. Ваш паспяховы візіт у Індыю ў верасні 2017 года надаў новы імпульс развіццю нашых узаемавыгадных сувязей, - адзначаецца ў віншаванні. - Перакананы, што нашы двухбаковыя адносіны ў розных сферах будуць і далей умацоўвацца і развівацца".

"З вялікім задавальненнем накіроўваю Вам, Ваша Правасхадзіцельства, мае самыя цёплыя віншаванні з нагоды нацыянальнага свята Рэспублікі Беларусь і мае найлепшыя пажаданні беларускаму народу ў гэты складаны для ўсіх час", - гаворыцца ў віншаванні ад каралевы Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізаветы ІІ.

Народ Беларусі са святам павіншаваў Федэральны прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер. Ён адзначыў, што ў апошнія гады двухбаковыя адносіны сталі значна больш інтэнсіўнымі. Больш таго, развіццё адбылося і ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам.

Франк-Вальтэр Штайнмаер. Фота з архіва

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у сваім пасланні адзначыў, што ў апошнія гады беларуска-французскія адносіны, гэтак жа як і адносіны Беларусі з Еўрасаюзам, знаходзяцца на ўздыме, які яму хацелася б назіраць і ў далейшым. "Нашы партнёрскія адносіны ўносяць істотны ўклад ва ўзмацненне рэгіянальнай стабільнасці, а таксама з'яўляюцца важным фактарам ва ўмацаванні суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, - гаворыцца ў віншаванні французскага лідара. - У эканамічным плане я падзяляю ваша імкненне садзейнічаць развіццю гандлю паміж нашымі краінамі. Акрамя таго, мне вядома аб вашай прыхільнасці да аднаўлення балансу ў знешнеэканамічных адносінах краіны і паляпшэння яе прывабнасці для замежных інвестараў".

Эмануэль Макрон. Фота <a href="https://www.epa.gov/" target="_blank" rel="nofollow">EPA</a></noindex>-<noindex><a href="https://www.efe.com/efe/espana/1" target="_blank" rel="nofollow">EFE</a>
Эмануэль Макрон. Фота EPA-EFE

Найлепшыя пажаданні асабістага дабрабыту, а таксама шчаслівай будучыні для беларускага народа перадаў Федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен. "Я з задавальненнем успамінаю нашы субстанцыянальныя размовы з нагоды Вашага афіцыйнага візіту ў лістападзе 2019 года. Мы хацелі б падтрымліваць гэты дыялог нават у няпросты час", - адзначаецца ў віншавальным пасланні.

Аляксандр Ван дэр Белен. Фота з архіва

Прэзідэнт Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэла адзначыў, што сувязь, якая аб'ядноўвае дзве краіны, грунтуецца на дружбе і сімпатыі паміж беларусамі і італьянцамі. Гэта дапамагае адносінам паміж Мінскам і Рымам заставацца моцнымі і з'яўляецца стымулам для іх далейшага паглыблення. Італьянскі лідар таксама выказаў надзею на ўмацаванне дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

Імператар Японіі Нарухіта накіраваў кіраўніку дзяржавы сардэчныя віншаванні і шчырыя пажаданні шчасця, пажадаў працвітання народу Беларусі.

"У дзень, калі Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці, я сардэчна віншую Вас і ўвесь беларускі народ. Я буду маліцца і прасіць у Бога аб дастойным і мірным жыцці ў справядлівасці, братэрстве і здароўі для беларускага народа, што асабліва важна ў гэты цяжкі час пандэміі", - гаворыцца ў віншаванні ад Папы Рымскага Францыска.

Папа Рымскі Францыск. Фота imag.one

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш перадаў цёплыя віншаванні народу Беларусі. "Удзел вашай краіны ў рабоце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па ўсім міжнародным парадку дня мае вельмі важнае значэнне", - падкрэсліў ён.

"Гэта свята важнае для ўсіх сяброў Беларусі, такіх як Сербія, якія паважаюць вечныя ідэалы міру і свабодалюбства. Адносіны паміж нашымі дзвюма краінамі заснаваны на шматвяковай блізкасці нашых народаў, і мы асабліва цэнім Вашу паслядоўную і надзейную дружбу, якую Вы паказваеце рашучай падтрымкай Беларусі тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Сербіі. Гэта абавязвае нас яшчэ больш аддана развіваць сербска-беларускія сувязі, і я перакананы, што мы будзем рабіць гэта сумеснымі намаганнямі", - гаворыцца ў віншаванні сербскага лідара Аляксандра Вучыча.

Аляксандр Вучыч. Фота з архіва

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў задавальненне ўзроўнем, дасягнутым у двухбаковых адносінах, якія заснаваны на ўзаемнай павазе і агульных інтарэсах. "У час Вашага візіту ў Турцыю ў красавіку мінулага года намі дасягнута дамоўленасць аб далейшым паглыбленні нашага супрацоўніцтва. Я перакананы, што зробленыя ў рамках гэтага крокі ў кароткатэрміновай перспектыве дадуць канкрэтныя вынікі", - адзначыў ён.

"Пад Вашым моцным кіраўніцтвам Рэспубліка Беларусь стала аўтарытэтнай і стабільнай дзяржавай. Дасягнуты ўражальныя поспехі ў рэалізацыі сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, павышэнні прэстыжу краіны на сусветнай арэне. Высока цаню Ваш асабісты ўклад ва ўмацаванне казахстанска-беларускіх адносін, якія паступальна развіваюцца ў духу стратэгічнага партнёрства", - адзначыў у віншаванні Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.

Першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў пажадаў беларускаму лідару моцнага здароўя і новых дасягненняў, а народу Беларусі - міру і працвітання. Ён выказаў упэўненасць, што адносіны стратэгічнага партнёрства Казахстана і Беларусі, заснаваныя на гістарычна існуючых дружалюбных сувязях, будуць і ў далейшым садзейнічаць паспяховаму двухбаковаму супрацоўніцтву на карысць народаў дзвюх краін.

Нурсултан Назарбаеў. Фота з архіва

Высокую ацэнку дасягненням Беларусі на шляху развіцця і працвітання, а таксама ўмацавання аўтарытэту на міжнароднай арэне даў Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. "Супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь займала і прадаўжае займаць прыярытэтнае месца ў знешнепалітычным курсе Таджыкістана. Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зможам спаўна рэалізаваць усе патэнцыяльныя магчымасці нашых краін для дасягнення пастаўленых сумесных мэт у інтарэсах мірнай і шчаслівай будучыні дзвюх краін", - адзначыў ён.

Найлепшыя пажаданні з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі накіраваў Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян. Ён упэўнены, што двухбаковае шматпланавае супрацоўніцтва будзе і ў далейшым паспяхова развівацца ў двухбаковым і шматбаковым фарматах.

Армен Саркісян. Фота з архіва

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян падкрэсліў: "Дружба народаў нашых краін, яшчэ больш загартаваная ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абавязвае нас прадаўжаць закладзеныя традыцыі і пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва. Упэўнены, што і ў далейшым дзякуючы зладжаным дзеянням Ерэвана і Мінска армяна-беларускае міждзяржаўнае супрацоўніцтва падымецца на якасна новы ўзровень".

"Дзякуючы праводзімай Вамі ўсебакова выверанай і дальнабачнай палітыцы Рэспубліка Беларусь дасягнула ўражальных вынікаў у дзяржаўным будаўніцтве, абнаўленні грамадства і мадэрнізацыі эканомікі, паслядоўна ўмацоўваючы аўтарытэт краіны на міжнароднай арэне, - адзначаецца ў віншаванні ад Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева. - Беспрэцэдэнтная актывізацыя ўзбекска-беларускага партнёрства ў апошнія гады адкрывае новыя магчымасці для далейшага пашырэння плённых сувязей па ўсіх напрамках".

Шаўкат Мірзіёеў. Фота з архіва

Аляксандра Лукашэнку асабіста і ўвесь брацкі народ Беларусі з нацыянальным святам павіншаваў Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. "Ажыццяўляемыя пад Вашым кіраўніцтвам паслядоўныя пераўтварэнні і структурныя рэформы сталі надзейным фундаментам для дасягнення высокіх вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, забеспячэнні дабрабыту грамадзян, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што ўсебаковае развіццё і ўмацаванне традыцыйна дружалюбных сувязей, а таксама выкарыстанне значнага патэнцыялу азербайджана-беларускага шматпланавага ўзаемадзеяння і ў далейшым будуць служыць інтарэсам нашых народаў і краін".

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Беларусь з'яўляецца для Украіны надзейным партнёрам і суседам, а таксама краінай, якая робіць значны ўклад у справу міру і стабільнасці ў рэгіёне. "У сучасным свеце для нашых дзяржаў, народы якіх заўсёды гістарычна звязвалі цесныя сацыяльна-культурныя і эканамічныя сувязі, асабліва важнымі з'яўляюцца падтрымка і ўмацаванне добрасуседскіх і партнёрскіх адносін, - гаворыцца ў віншаванні. - Чакаю прадаўжэння нашага плённага дыялогу, а таксама ўзмацнення практычнага ўзаемадзеяння на міжрэгіянальным узроўні ў інтарэсах народаў нашых краін".

Уладзімір Зяленскі. Фота з архіва

У сваю чаргу Прэзідэнт Украіны ў 1994-2005 гадах Леанід Кучма ў віншавальным пасланні адзначыў: "Дзень Незалежнасці Беларусі не падобны на тое, як адзначаюцца такія святы ў іншых постсавецкіх краінах. Гэта не гадавіна галасавання парламента - гэта дзень сапраўднага вызвалення ад захопнікаў вашага роднага краю. Гэта напамін аб тым, што за сапраўдную незалежнасць даводзіцца змагацца".

Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў з задавальненнем адзначыў пазітыўную дынаміку двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, высокую эфектыўнасць партнёрскага ўзаемадзеяння ў рамках рэгіянальных арганізацый. Ён пажадаў беларускаму лідару моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а дружалюбнаму народу Беларусі - міру і працвітання.

Поспехі, дасягнутыя Беларуссю за гады незалежнасці, і гатоўнасць да ўмацавання двухбаковага дыялогу адзначыў у віншавальным пасланні Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон. "Перакананы, што праводзімы Вамі курс на рэалізацыю важных сацыяльна-эканамічных праграм і актыўную знешнюю палітыку будзе і ў далейшым садзейнічаць вырашэнню стратэгічнай задачы пабудовы працвітаючай дзяржавы", - падкрэсліў малдаўскі лідар.

Ігар Дадон. Фота ТАСС

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж краінамі, заснаваныя на прынцыпах раўнапраўя, узаемнай павагі і даверу. "Упэўнены, што ўсебаковае супрацоўніцтва, устаноўленае ў палітычным, гандлёва-эканамічным, культурна-гуманітарным і ў іншых напрамках, будзе і далей развівацца і ўмацоўвацца на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні з нагоды Дня Незалежнасці выказаў Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі. "Егіпет цэніць двухбаковыя адносіны, якія звязваюць нашы дзве дружалюбныя краіны, і я вельмі зацікаўлены ў далейшым іх развіцці і ўмацаванні на ўсіх узроўнях для нашай узаемнай карысці", - запэўніў егіпецкі лідар.

Абдэль Фатах ас-Сісі. Фота з архіва

Віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі накіравалі Прэзідэнт Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Халіфа бен Заід аль-Нахаян, віцэ-прэзідэнт і прэм'ер-міністр ААЭ, правіцель Дубая шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум, наследны прынц Абу-Дабі, намеснік Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян.

Пастаяннага прагрэсу і працвітання беларускаму народу пажадаў кароль Бахрэйна шэйх Хамад бен Іса аль-Халіфа. "Я шчаслівы з нагоды святкавання Дня Незалежнасці вашай дружалюбнай краіны накіраваць Вам ад сябе асабіста і ад народа Каралеўства Бахрэйн шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні з нагоды нацыянальнага свята", - звярнуўся ён у віншавальным пасланні да Прэзідэнта Беларусі.

Найлепшыя пажаданні працвітання і дабрабыту народу Беларусі перадалі кароль Швецыі Карл XVI Густаў і кароль Нідэрландаў Вілем-Аляксандр.

Карл XVI Густаў. Фота seoghoer.dk

Шчырыя віншаванні, пажаданні міру і працвітання краіне і народу адрасавала Прэзідэнт Сінгапура Халіма Якаб.

"Спадзяюся, што дружалюбныя адносіны і супрацоўніцтва, якія сумесна развіваюцца намаганнямі дзвюх нашых краін, прынясуць вынік. Дзеля дасягнення гэтай мэты хацеў бы прадоўжыць цеснае ўзаемадзеянне з Вамі", - гаворыцца ў віншаванні ад Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Іна.

Пажаданні міру і дабрабыту Беларусі і яе народу накіраваў Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс. "Латвія і Беларусь развілі дружалюбныя, канструктыўныя і ўзаемавыгадныя адносіны. Я перакананы, што пасля зняцця абмежаванняў, звязаных з глабальнай пандэміяй, супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі стане яшчэ мацнейшым і прадоўжыцца палітычны дыялог на вышэйшым узроўні", - адзначыў ён у віншаванні.

Эгілс Левітс. Фота <a href="https://www.tv3.lt/" target="_blank" rel="nofollow">tv3.lt</a>
Эгілс Левітс. Фота tv3.lt

Сіманета Самаруга, Федэральны прэзідэнт Швейцарскай Канфедэрацыі, пацвердзіла прыхільнасць сваёй краіны да развіцця адносін з Беларуссю: "Мы разлічваем на іх далейшае ўмацаванне ў наступныя гады. Нядаўняе адкрыццё пасольства нашай краіны ў Мінску стала значным крокам у адносінах паміж дзвюма дзяржавамі, пацвердзіла іх даверны характар".

Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюланд у віншавальным пасланні выказала надзею, што краіны прадоўжаць сумесную работу па ўмацаванні адносін у галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, як на двухбаковай аснове, так і ў міжнародных арганізацыях.

Прэзідэнт Венгрыі Адэр Янаш падкрэсліў, што яго краіна разглядае Беларусь у якасці асаблівага партнёра. "Я задаволены далейшым умацаваннем нашых адносін дзякуючы нядаўнім візітам на высокім узроўні. Мяне радуе тое, што нашы сувязі, заснаваныя на ўзаемнай павазе, дынамічна развіваюцца, нягледзячы на звязаныя з пандэміяй цяжкасці. Жадаю, каб Рэспубліка Беларусь паспяхова вырашыла задачы і пераадолела выклікі, якія ўзнікаюць у ходзе мадэрнізацыі краіны і на міжнароднай арэне", - адзначыў ён.

Адэр Янаш. Фота kurir.rs

Прэзідэнт Балгарыі Румен Радзеў даў высокую ацэнку ўсё больш актыўнаму супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі. "Патэнцыял нашых двухбаковых адносін значны большы за тое, што было дасягнута да гэтага часу, як у палітычным, так і ў эканамічным плане. Спадзяюся, што існуючыя добрыя і плённыя кантакты будуць прадаўжаць выбудоўвацца і ў будучым на карысць нашых дружалюбных народаў", - падкрэсліў балгарскі лідар.

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан накіраваў сардэчныя віншаванні з нацыянальным святам. Ён выказаў упэўненасць, што адносіны паміж дзвюма краінамі, заснаваныя на ўзаемнай павазе і даверы, прадоўжаць развівацца.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура падкрэсліў рашучую прыхільнасць да ўмацавання супрацоўніцтва і дружалюбных адносін. Ён пажадаў міру, дабра і дабрабыту брацкаму беларускаму народу.

Нікалас Мадура. Фота <a href="https://www.reutersagency.com/" target="_blank" rel="nofollow">Reuters</a>
Нікалас Мадура. Фота Reuters

Прэзідэнт Рэспублікі Куба Мігель Дыяс-Канель у віншавальным пасланні запэўніў у гатоўнасці да далейшага пашырэння дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж абедзвюма краінамі.

Мігель Дыяс-Канель. Фота з архіва

У віншаванні ад Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві адзначаецца, што адносіны паміж краінамі, заснаваныя на ўзаемнай павазе, разуменні і значным супрацоўніцтве, маюць блізкі і сардэчны характар. "Мне дастаўляе вялікае задавальненне той факт, што ў двухбаковых адносінах назіраецца ўражальнае развіццё і дыверсіфікаванасць практычна ва ўсіх галінах супрацоўніцтва", - адзначыў ён.

"В'етнам заўсёды цікавіцца, сочыць і радуецца поспехам, дасягнутым беларускім народам пад Вашым кіраўніцтвам у будаўніцтве і развіцці краіны. Мы ўпэўнены, што са сваім вялікім патэнцыялам, рашучасцю беларускага кіраўніцтва і народа Беларусь застанецца стабільнай і працвітаючай, стане яшчэ больш развітой і захавае дастойную пазіцыю ў рэгіёне і свеце", - гаворыцца ў віншаванні ад Прэзідэнта В'етнама Нгуен Фу Чонга.

Нгуен Фу Чонг. Фота з архіва

Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані ў віншавальным пасланні выказаў надзею на развіццё і паглыбленне двухбаковых адносін ва ўсіх сферах. Ён пажадаў Аляксандру Лукашэнку здароўя і поспехаў, а народу Беларусі - шчасця і дабрабыту.

Развіццё традыцыйна дружалюбных адносін і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных галінах адзначыў у віншаванні Прэзідэнт Манголіі Халтмаагійн Батулга.

"Шчыра спадзяюся, што нашы краіны прадоўжаць сумесную работу па далейшым пашырэнні і ўмацаванні існуючых двухбаковых адносін. Хачу запэўніць у прыхільнасці маёй краіны да прадаўжэння нашага цеснага супрацоўніцтва на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні ад Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы.

Эмерсан Мнангагва. Фота з архіва

Віншавальнае пасланне накіраваў Прэзідэнт Кеніі Ухуру Кеніята. Ён адзначыў, што краіны звязваюць цёплыя адносіны, але патэнцыял для ўмацавання двухбаковых сувязей вельмі вялікі, у прыватнасці ў сферы гандлю.

Прэзідэнт Намібіі Хаге Гейнгаб выказаў упэўненасць, што дружба паміж дзвюма краінамі прадоўжыць і далей узмацняцца, у выніку чаго будзе атрымана сацыяльна-эканамічная выгада.

Старшыня Дзяржаўнага Савета Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Чэн Ын выказаў упэўненасць, што адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНДР будуць яшчэ больш развівацца і ўмацоўвацца.

Прэзідэнт Дзяржавы Палесціна Махмуд Абас пажадаў Аляксандру Лукашэнку шчасця і здароўя, а дружалюбнаму народу Беларусі - працвітання і дабрабыту. "Мы ганарымся нашымі дружалюбнымі адносінамі і ўзаемнай павагай, якая аб'ядноўвае нашы народы", - падкрэсліў ён.

Віншаванні Прэзідэнту і беларускаму народу прадаўжаюць паступаць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі