Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 студзеня 2019, 10:58

Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Зімбабвэ праходзіць у Палацы Незалежнасці

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы праходзіць у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па пратаколе перагаворам папярэднічала цырымонія афіцыйнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў. Пасля выканання гімнаў прэзідэнты прывіталі членаў дэлегацый, затым адбылася цырымонія фатаграфавання двух лідараў.

Аляксандр Лукашэнка і Эмерсан Мнангагва правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным фарматах. На іх будзе абмяркоўвацца развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў, перспектыўныя напрамкі для ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння, перш за ўсё ў сферы гандлю і інвестыцый, рэалізацыі сумесных праектаў. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.

Сёння раніцай Прэзідэнт Зімбабвэ і намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас адкрылі ў Мінску офіс Ганаровага консульства гэтай краіны. "Для мяне вялікі гонар прыняць удзел у гэтай урачыстай цырымоніі, якая сведчыць аб усё большых кантактах паміж Зімбабвэ і Беларуссю", - сказаў Эмерсан Мнангагва.

Кантакты паміж Беларуссю і Зімбабвэ значна актывізаваліся і атрымалі станоўчае развіццё ў 2015 годзе. Асабістае куратарства Эмерсана Мнангагвы садзейнічала пастаўкам у краіну кар'ернай тэхнікі БелАЗ. Цяпер аснову беларускага экспарту ў Зімбабвэ складаюць калійныя ўгнаенні і запчасткі да аўтамабільнай тэхнікі. У Беларусь імпартуецца мінеральная сарывіна, а таксама цытрусавыя плады і агародніна ў нязначных аб'ёмах.

У мінулым годзе прадпрыемства "Амкадор" падпісала кантракт на пастаўку ў Зімбабвэ 40 адзінак тэхнікі і запчастак амаль на $4,5 млн пры фінансавай падтрымцы Банка развіцця Беларусі і Рэзервовага банка Зімбабвэ (гэты кантракт яшчэ патрабуе падпісання). Беларускі аўтамабільны завод разам з кампаніяй "Сохра" прапрацоўвае пытанне пастаўкі партыі з шасці самазвалаў і двух пагрузчыкаў. З-за адсутнасці сродкаў у канечнага спажыўца тэхнікі бакі абмяркоўваюць механізм фінансавання здзелкі. Агракамбінат "Мачулішчы" зацікавіўся стварэннем прадпрыемства па вытворчасці і перапрацоўцы мяса і малака, прапанова накіравана зімбабвійскаму боку. Кошт праекта, калі кантракт будзе падпісаны, перасягне $26 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі