
1 сакавіка, Пекін /Кар. БЕЛТА/. У Пекіне праходзіць сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў рамках дзяржаўнага візіту беларускага лідара ў Кітай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля прыезду Прэзідэнта да паўночнага ўвахода ў Дом народных сходаў прагучалі цырыманіяльныя фанфары. Сі Цзіньпін прывітаў Аляксандра Лукашэнку і пасля пратакольнага фатаграфавання лідары краін прадставілі адзін аднаму членаў афіцыйных дэлегацый.
Далей цырыманіял прадугледжваў выкананне гімнаў і ўрачысты праход роты ганаровай варты.
Пасля завяршэння ўрачыстай сустрэчы кіраўнікі дзяржаў накіраваліся на афіцыйныя перагаворы з удзелам членаў дэлегацый.-0-