Сцяг Пятніца, 19 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2024, 14:45

Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна праходзіць у Палацы Незалежнасці ў Мінску

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна праходзіць у Палацы Незалежнасці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Афіцыйным перагаворам лідараў дзвюх краін папярэднічала цырымонія афіцыйнай сустрэчы з удзелам роты ганаровай варты і выкананнем дзяржаўных гімнаў Беларусі і Расіі.
"Яшчэ раз вітаю вас на беларускай зямлі. Мне прыемна, што Мінск Вам спадабаўся і людзі спадабаліся. Вы ўжо заўважылі вопытным вокам сякія-такія рэчы. Гэта прыемна, асабліва ў адносінах да ваенных. Як учора мы з вамі дамовіліся, у нас заўсёды дзве часткі - пытанні бяспекі і эканомікі. Заўсёды мы пытанні эканамічныя адкладвалі для разгляду нашымі ўрадамі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння якраз выпадак пачуць тое, што ўжо зроблена ў сувязі з нашымі даручэннямі. І паўтара-два пытанні, якія трэба было б нам вырашыць, - мы таксама спецыялістаў паслухаем, яны нам даложаць. На падагульняючай прэс-канферэнцыі мы аб гэтым сродкі масавай інфармацыі праінфармуем, усё раскажам".

"Нам варта паслухаць прысутных кіраўнікоў груп. Яны нам даложаць аб праблемах, калі яны ёсць. Думаю, што мы можам сёння прыняць пэўныя рашэнні. Каб тое, аб чым гавораць апошнім часам людзі, - гавораць добра, што мы саюзнікі, блізкія, родныя дзяржавы, - каб у гэтым кантэксце мы маглі прымаць рашэнні", - дадаў беларускі лідар.

Да прыбыцця ў Палац Незалежнасці Уладзімір Пуцін усклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску.
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі прыбыў у Беларусь напярэдадні вечарам. У аэрапорце яго сустрэў кіраўнік беларускай дзяржавы. У прысутнасці СМІ прэзідэнты абазначылі перагаворны парадак дня, заявіўшы аб намеры ў першую чаргу абмеркаваць пытанні бяспекі, у тым ліку тэму вучэнняў па прымяненні нестратэгічнай ядзернай зброі. Афіцыйныя перагаворы з удзелам членаў дэлегацый будуць пераважна прысвечаны пытанням гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Паказальна, што непасрэдна перад візітам у Беларусь Уладзімір Пуцін на сустрэчы з членамі расійскага ўрада падрабязна абмяркоўваў пытанні супрацоўніцтва з Беларуссю па розных напрамках. "Практычна па ўсіх напрамках прайшліся - і па прамысловай кааперацыі, па энергетыцы, па сельскай гаспадарцы, па пытаннях бяспекі. Напэўна, палова ўрада была", - расказаў ён пасля прылёту ў Мінск.

Плануецца, што афіцыйныя перагаворы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 24 мая ў Палацы Незалежнасці пройдуць спачатку ў вузкім, а потым у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый.
Бакі абмяркуюць стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-расійскіх адносін - інтэграцыйны парадак дня і рэалізацыю рашэнняў, прынятых Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы, палітычны дыялог, пашырэнне сумесных гандлёва-эканамічных і кааперацыйных праектаў, умацаванне бяспекі, узаемадзеянне ў гуманітарнай сферы.

У цэнтры ўвагі традыцыйна будуць таксама міжнародны парадак дня, абстаноўка ў рэгіёне, сумеснае рэагаванне на ўзнікаючыя выклікі і пагрозы.

Аб'ём тавараабароту Беларусі і Расіі ў 2023 годзе склаў амаль $48,7 млрд, што на 6,3 працэнта вышэй у параўнанні з узроўнем 2022 года. Экспарт - больш за $25 млрд. Імпарт - $23,6 млрд. У сваю чаргу экспарт беларускіх паслуг у 2023 годзе склаўся ў памеры $3,6 млрд.
У бягучым годзе тавараабарот паміж краінамі таксама мае тэндэнцыю да росту. У студзені-сакавіку нагандлявалі больш як на $12 млрд, што на 4,2 працэнта вышэй у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі