Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 снежня 2018, 10:59

Сустрэча Лукашэнкі і Прэзідэнта Судана праходзіць у Палацы Незалежнасці

10 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Афіцыйныя перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Судана Амара Хасана Ахмеда аль-Башыра праходзяць у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў пачалася з пратакольных мерапрыемстваў. У зале ўрачыстых цырымоній Аляксандр Лукашэнка прывітаў суданскага калегу, затым пасля цырымоніі фатаграфавання прэзідэнты накіраваліся на перагаворы ў вузкім складзе.

Лідары Беларусі і Судана абмяркуюць рэалізацыю былых дамоўленасцей, найбольш перспектыўныя напрамкі далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, здабычы карысных выкапняў, у гуманітарнай галіне. Будуць таксама ўзнімацца пытанні палітычнага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі і міжнароднага парадку дня.

Чакаецца, што па выніках перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Амар Хасан Ахмед аль-Башыр прымуць сумесную заяву. У іх прысутнасці бакі падпішуць шэраг міжнародных дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных галінах.

Эканамічныя адносіны паміж Беларуссю і Суданам развіваюцца на аснове двухбаковага пагаднення аб гандлёвым, інвестыцыйным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, падпісанага ў 2004 годзе.

У бягучым годзе на суданскі рынак Беларусь пастаўляла трактарную тэхніку, металапрадукцыю, рухавікі ўнутранага згарання, помпы і кампрэсары, электраабсталяванне і іншую прадукцыю.

Сярод найбольш перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва - удзел беларускіх кампаній у праектах у сферах золатаздабычы, энергетыкі і будаўніцтва, арганізацыя ў Судане сумесных зборачных вытворчасцей аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, стварэнне прадпрыемстваў па вытворчасці мясной і малочнай прадукцыі, пашырэнне беларускіх адукацыйных паслуг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі