Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лістапада 2018, 11:13

Сустрэча Лукашэнкі і Аліева праходзіць у Палацы Незалежнасці

19 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева праходзіць у Палацы Незалежнасці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лукашэнка - Аліеву: Беларусь вас чакалаЛукашэнка - Аліеву: Беларусь вас чакала
"Беларусь вас чакала. Вельмі шмат было інфармацый аб афіцыйным візіце. Прытым прычыны розныя былі для гэтага. Часам і фэйкавыя. Хоць гэта таксама вынік", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аліеў: па ўсіх напрамках супрацоўніцтва з Беларуссю мы бачым канкрэтныя вынікіАліеў: па ўсіх напрамках супрацоўніцтва з Беларуссю мы бачым канкрэтныя вынікі
"Нашы адносіны вызначае менавіта тое, што ўсё, аб чым мы дамаўляемся, мы выконваем. І падтрымліваем адзін аднаго ва ўсіх міжнародных структурах, і гандлёва-эканамічныя сувязі растуць", - сказаў Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў.

fff8

Азербайджанскі лідар прыбыў у Беларусь напярэдадні. Раніцай 19 лістапада да афіцыйных перагавораў Ільхам Аліеў усклаў кветкі да манумента Перамогі, а таксама наведаў Гандлёвы дом Азербайджана, які быў адкрыты ў Мінску ў маі мінулага года. Прэзідэнт азнаёміўся з прадукцыяй, пацікавіўся, як ідзе яе рэалізацыя ў Беларусі.

У час цырымоніі'

Афіцыйныя перагаворы пройдуць у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Па выніках чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.

Паводле інфармацыі прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы, прэзідэнты падрабязна абмяркуюць стан і перспектыўныя напрамкі развіцця адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам, абмяняюцца меркаваннямі па актуальнай міжнароднай праблематыцы. Асноўная ўвага на перагаворах будзе ўдзелена гандлёва-эканамічнаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, рэалізацыі сумесных праектаў. Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў таксама разгледзяць магчымасці па ўзаемадзеянні ў транспартна-лагістычнай сферы, ахове здароўя, адукацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, спорце, турызме і іншых галінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі