ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 22 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 19:30

Супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць"

Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі старшы лейтэнант Дзмітрый Федасюк пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць". Адпаведны ўказ падпісаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэтай высокай узнагароды супрацоўнік КДБ удастоены за адвагу і асабістую мужнасць, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў.

Як паведамлялася, 28 верасня пры правядзенні ў Мінску спецыяльных мерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, дзе маглі знаходзіцца асобы, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, у адной з кватэр жылога дома асабліва небяспечны злачынец са стрэльбы адкрыў агонь на паражэнне па супрацоўніках праваахоўных органаў. У выніку супрацоўнік Камітэта дзяржбяспекі быў смяротна паранены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі