Фота з архіва
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды перамогі на выбарах паступіла віншаванне ад Султана Амана Хайсама бен Тарэка Аль Саіда. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мы рады выказаць Вашаму Правасхадзіцельству нашы самыя шчырыя віншаванні з нагоды Вашага перавыбрання на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Хочам пацвердзіць наша шчырае жаданне і далей развіваць двухбаковыя адносіны на карысць нашых народаў на працягу Вашага новага прэзідэнцкага тэрміну", - гаворыцца ў віншаванні.
Хайсам бен Тарэк Аль Саід пажадаў Аляксандру Лукашэнку поспехаў у рэалізацыі імкненняў дружалюбнага народа Беларусі да далейшага прагрэсу і працвітання.-0-