Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 красавіка 2019, 14:08

Судовая сістэма Беларусі павінна адпавядаць лепшым стандартам правасуддзя - Лукашэнка

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Судовая сістэма Беларусі павінна адпавядаць лепшым стандартам правасуддзя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Задача Вярхоўнага суда зрабіць так, каб айчынная судовая сістэма адпавядала лепшым стандартам правасуддзя, карысталася аўтарытэтам у юрыдычнай супольнасці як нашай краіны, так і за мяжой, - арыентаваў удзельнікаў нарады кіраўнік дзяржавы. - Такі падыход будзе ў значнай меры садзейнічаць развіццю інавацыйных тэхналогій, прыцягненню замежных інвестыцый, павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі".

Прэзідэнт выказаў перакананасць у тым, што Вярхоўны суд не павінен заставацца ўбаку ад магістральных напрамкаў развіцця дзяржавы і грамадства. "Прымаемыя меры па стымуляванні прадпрымальніцкай актыўнасці і развіцці лічбавай эканомікі патрабуюць прававой абароны гэтых працэсаў з боку судовай улады", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ад сённяшняй нарады кіраўнік дзяржавы чакае прадметнай, адкрытай і канструктыўнай размовы, а таксама ўзважаных прапаноў па ўдасканаленні работы судовай сістэмы. "Я вельмі хачу, каб гэта нарада была практычнай. Каб з гэтай нарады вы, прысутныя тут, вынеслі якія-небудзь прапановы на мой узровень. Каб мы не спыніліся і не спачывалі на лаўрах", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі