Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 студзеня 2024, 18:42

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2024 год назначаны 62 аспірантам

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2024 год назначаны 62 аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ва ўстановах адукацыі і навуковых арганізацыях. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 16 студзеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі стыпендыятаў у галіне тэхнічных, фізіка-матэматычных, хімічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных, педагагічных навук, мастацтвазнаўства, спорту праводзяцца па актуальных і запатрабаваных для адпаведных галін тэмах.

Вынікі работ укаранёны ў навучальны працэс, практычную дзейнасць арганізацый прамысловасці, медыцыны, сельскай гаспадаркі, прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваны ў навуковых выданнях.

Распараджэнне Прэзідэнта прынята ў мэтах падтрымкі навуковых распрацовак аспірантаў, стымулявання падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, развіцця айчынных навуковых школ, прыцягнення ў навуку таленавітай моладзі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі