Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 студзеня 2020, 15:05

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2020 год назначаны 97 перспектыўным аспірантам

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2020 год назначаны 97 перспектыўным аспірантам. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У ліку стыпендыятаў прадстаўнікі тэхнічных, фізіка-матэматычных, біялагічных, хімічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных і гуманітарных навук.

Усе аспіранты выконваюць дысертацыйныя работы па прыярытэтных напрамках навуковай дзейнасці. Вынікі іх даследаванняў прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных сімпозіумах і канферэнцыях, апублікаваны ў навуковых выданнях, знайшлі практычнае прымяненне ў вытворчасці, медыцынскай практыцы, сельскай гаспадарцы, адукацыйным працэсе.

Распараджэнне накіравана на падтрымку творчай актыўнасці таленавітых маладых даследчыкаў, развіццё айчынных навуковых школ і стымуляванне падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі