Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 снежня 2022, 10:02

"Стварылі базу для рыўка". Лукашэнка на пальцах растлумачыў, у чым важнасць супрацоўніцтва з Расіяй

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на брыфінгу для журналістаў па выніках перагавораў у Мінску з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 19 снежня падрабязна і на канкрэтных прыкладах растлумачыў важнасць беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Пры гэтым, падкрэсліў беларускі лідар, бакі заклалі базу для будучага рыўка наперад, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гаварыць аб тым, што нехта некага паглынае... Паўстае пытанне, а навошта? Расія заўсёды ішла нам насустрач. Няма сёння ніводнага пытання, якое не вырашылі. Мы ідзём насустрач Расійскай Федэрацыі ў самую цяжкую хвіліну", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі нехта думае нас сёння разарваць, убіць клін - не атрымаецца. У 2020 годзе не ён мяне атакаваў вось тут па перыметры. Не Расія. Расія працягнула нам руку. А нас адтуль дзяўбалі (з Захаду. - Заўвага БЕЛТА). Яны хацелі пазбавіць нас і незалежнасці, і суверэнітэту адначасова. Таму чаго тут гаварыць? Проста яшчэ адзін раз: не атрымаецца ў іх разарваць нашы адносіны. Яны будуць толькі ўмацоўвацца. А базу сёння мы фактычна з Прэзідэнтам і нашымі калегамі стварылі для будучага рыўка наперад. Мы яго зробім", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што галоўнае - рэзультат. Ён на канкрэтных прыкладах расказаў, аб чым ішла размова на перагаворах з расійскай дэлегацыяй і чаму гэта важна для Беларусі. "Мы звярнуліся з Уладзімірам Уладзіміравічам, членамі яго дэлегацыі да шэрага актуальных для нас пытанняў", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Напрыклад, энергетыка. "Мы што, вырабляем газ? Не. Прыродны газ мы атрымліваем ад братэрскай Расіі. Мы што, вырабляем 25 мільёнаў тон нафты, якія можам перапрацаваць? А два мадэрнізаваныя, самыя сучасныя прадпрыемствы ў нас, мы іх можам забяспечыць? Не. Да каго звярнуліся? Да Расійскай Федэрацыі. І не проста звярнуліся. Добра, аб'ёмы не праблема. А яшчэ ж трэба і выгадныя цэны. А яшчэ ж сёння і праблема рэалізаваць нафтапрадукты. І гэтак далей і да таго падобнае. Мы гэта абмяркоўвалі і прынялі рашэнне па гэтых пытаннях", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Уладзімір Пуцін падтрымаў тэзісы беларускага лідара, але звярнуў увагу і на іншы выгадны Расіі аспект. "Так, у Беларусі няма нафты і газу. Але НПЗ ёсць. І ў нейкі момант нам спатрэбілася атрымаць на нашым рынку дадатковыя аб'ёмы нафтапрадуктаў - бензінаў і гэтак далей. Мы атрымліваем іх з вашых заводаў. Гэта на самай справе работа двухбаковая і вельмі эфектыўная", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў пералік тэматыкі супрацоўніцтва сферай транспарту. У прыватнасці, размова пра кабатажныя перавозкі. "Даручэнне ўраду Прэзідэнт Расіі даў неадкладна дапрацаваць і прыняць рашэнне, выгаднае для нас. А гэта 25 тысяч перавозчыкаў, гэта каля 100 тысяч (чалавек. - Заўвага БЕЛТА) у сем'ях жыве", - заўважыў ён.

Аднак не нафта і газ былі галоўным пытаннем, а прамысловая палітыка, падзяліўся падрабязнасцямі Аляксандр Лукашэнка: "Не ствараць паралельныя вытворчасці, кааперацыя. Каб ніхто нас больш ніколі не нахіляў. Каб не прыйшоў, а потым не кінуў гэта ўсё і не пайшоў, як гэта было зроблена. Гэта што, нам не выгадна? Расія без нас абыдзецца. А мы без яе не. І мы дамовіліся тут, што так, мы будзем дзейнічаць на роўных".

У аналагічным ключы Прэзідэнт выказаўся і ў пытанні бяспекі і абароны. "Давайце гаварыць шчыра: мы можам паасобку без Расіі абараніць сваю незалежнасць і суверэнітэт? Не можам. І ў цяжкую хвіліну ён не адмовіў. Сёння завыюць: "Пуцін прыехаў, тут некага палохае…" Вось пагледзіце, пасля нашых заяў. А пайшоў жа насустрач (Уладзімір Пуцін. - Заўвага БЕЛТА) як родны, як блізкі Беларусі чалавек".

На перагаворах размова ішла таксама пра атамную энергетыку і супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў выступіў і расказаў у ходзе сустрэчы, як бакі будуць сумесна дзейнічаць у знешняй палітыцы. "Сумесна, на роўных, як гэта было заўсёды", - падкрэсліў беларускі лідар.

Што датычыцца частых сустрэч з Уладзімірам Пуціным апошнім часам, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да гэтага падштурхоўвала абстаноўка. Прэзідэнты вымушаны былі часта сустракацца, каб пагаварыць па тых ці іншых пытаннях, ці гэта бяспека альбо эканоміка, улічваючы націск з боку калектыўнага Захаду. "Мы павінны былі скаардынаваць нашы дзеянні, каб спрацаваць так, як спрацавалі. Атрымалася. Наогул, напэўна, нехта зайздросціць, што мы з Уладзімірам Уладзіміравічам часта сустракаемся. Можа, нехта і хацеў бы з ім часцей сустракацца. Ну, ён адкрыты для такіх сустрэч. Толькі нагоды і прычыны патрэбны для таго, каб сустракацца. Гэта я цытую яго, калі ён адказваў Зяленскаму. Таму супакойцеся, усё будзе нармальна. Мы проста так без справы час не праводзім. Хоць знаходзім гадзіну-другую для таго, каб і адпачыць", - рэзюмаваў Прэзідэнт Беларусі.

Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што частыя сустрэчы запатрабаваны. Ён чарговы раз адзначыў значны рост тавараабароту і вялікую запатрабаванасць беларускіх тавараў на расійскім рынку. "Пры такім аб'ёме супрацоўніцтва вельмі шмат пытанняў, якія патрабуюць пастаяннага адміністрацыйнага суправаджэння на высокім або на самым высокім узроўні. Урады займаюцца гэтым амаль кожны дзень. Аб'ём каласальны. Яны шмат вельмі зрабілі. Нам застаецца толькі нейкія кропкі расставіць над "i". Але гэта трэба рабіць пастаянна", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі