Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 кастрычніка 2022, 19:35

Старшыня МТРК "Мір" узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" Радзік Батыршын узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ нумар 362 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік тэлерадыёкампаніі ўдастоены ўзнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі, плённую работу па збліжэнні і ўзаемаўзбагачэнні нацыянальных культур, фарміраванні і развіцці адзінай інфармацыйнай прасторы, высокія дасягненні ў дабрачыннай і гуманітарнай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі