Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2022, 19:59

Падрабязнасці тэлефоннай размовы Лукашэнкі з Пуціным

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін раніцай 2 снежня правялі тэлефонную размову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў зверылі гадзіннікі наконт парадку дня маючага адбыцца ў Кыргызстане саміту Еўразійскага эканамічнага саюза.

Другі вялікі блок пытанняў: прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю ў свеце і па перыметры Беларусі і Расіі, дэталёва спыніўшыся на сітуацыі, якая складваецца, і каардынацыі сумесных дзеянняў. Абмеркавалі прэзідэнты і ход спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне.

Асобна кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі комплекс эканамічных пытанняў, найбольш важных у двухбаковым узаемадзеянні. Сярод іх - сумесная работа па імпартазамяшчэнні, рэалізацыя саюзных праграм.

Прэзідэнты намецілі і графік далейшых кантактаў. Прэзідэнт Расіі запрасіў беларускага калегу ў Маскву для перагавораў па практычных пытаннях рэалізацыі саюзнага будаўніцтва і абмеркавання эканамічных пытанняў. Плануецца, што сустрэча адбудзецца ў снежні.

Асобную ўвагу ў сённяшняй размове ўдзялілі і супрацоўніцтву ў гуманітарнай сферы, у прыватнасці навуцы. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся на працягу года на базе Акадэміі навук арганізаваць і правесці кангрэс маладых вучоных Беларусі і Расіі ў развіццё нядаўняй сустрэчы Прэзідэнта Расіі з вучонымі ў "Сірыусе" і на базе напрацаванага ў Беларусі вопыту (напрыклад, маштабны праект "100 ідэй для Беларусі").-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі