Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 студзеня 2019, 16:03

Спецфонд Прэзідэнта Беларусі выдзеліць амаль Br358 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Са сродкаў фонду амаль Br358 тыс. накіруюць на заахвочванне 228 прадстаўнікоў таленавітай моладзі і 9 творчых калектываў. Ім будуць прысуджаны стыпендыі, прэміі, аказана матэрыяльная дапамога.

Акрамя таго, выдзелены гранты на арганізацыю і правядзенне рэспубліканскай выстаўкі мастацкіх твораў навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, рэалізацыю творчага праекта "Музычная спадчына Радзімы" - гастрольна-канцэртнага туру духавога аркестра і салістаў акадэміі музыкі, прымеркаванага да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР прафесара Яўгена Глебава і Года малой радзімы, а таксама на набыццё абсталявання для заняткаў мастацкай творчасцю ў мэтах павышэння прафесійнага майстэрства навучэнцаў і студэнтаў устаноў адукацыі сферы культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі