ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 чэрвеня 2022, 12:47

"Спаць не магу з-за гэтага ЦТ". Лукашэнка аб неабходнасці дакладна вызначыцца з формай уступных іспытаў

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным дакладна вызначыцца з падыходамі да арганізацыі ўступных іспытаў у ВНУ, паколькі цэнтралізаванае тэсціраванне мае як перавагі, так і недахопы. Аб гэтым ён заявіў, заслухоўваючы даклад аб інтэграцыі біялогіі і медыцыны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мяне гэта праблема пастаянна хвалюе. Шчыра кажучы, я спаць не магу з-за гэтага ЦТ, наколькі яно адпавядае таму ўзроўню, што нам патрэбны пры адборы лепшых навучэнцаў у ВНУ. Адкрыта скажу, вельмі пакуль я крытычна стаўлюся да гэтай арганізацыі ўступных іспытаў нашых маладых людзей. Але і ў ЦТ, мы бачым гэта, ёсць вельмі шмат станоўчага. Вось што рабіць на сённяшні дзень? Гэта апошні год, калі мы павінны даць адказ на гэта пытанне", - сказаў Прэзідэнт.

Удзельнікі мерапрыемства - міністры аховы здароўя і адукацыі Дзмітрый Піневіч і Андрэй Іванец, а таксама рэктар БДУ Андрэй Кароль і дэкан біялагічнага факультэта гэтай ВНУ Вадзім Дзямідчык.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму запрасіў рэктара БДУ і дэкана біялагічнага факультэта: "Мы паспрабавалі (вы таксама займаліся гэтым спецыфічным метадам, не будзем пакуль абазначаць гэта) адабраць навучэнцаў самых лепшых для таго, каб яны маглі займацца адпаведнымі навукамі. Перш за ўсё біялагічныя, звязаныя з аховай здароўя, навукай, іншымі распрацоўкамі. Мы паспрабавалі іншыя метады. Зразумела, гэта невялікая колькасць людзей. І я ўпэўнены, што там адабраны лепшыя. Таму што ўсё ж такі да адбору бралі тых, хто на алімпіядах перамагаў ужо. Гэта навучэнцы перадавыя. Іх галоўнае не страціць для краіны. Але ўжо вось сутыкнуліся з першым вопытам".

Паводле слоў Прэзідэнта, гэты вопыт важны тым, што нам трэба паглядзець, як яго выкарыстоўваць далей. "Гэта значыць, уступныя іспыты павінны быць у Беларусі аптымальныя. Мы адышлі ад гутарак разнастайных (як мы з вамі некалі здавалі гэтыя экзамены), прыйшлі да ЦТ. Убачылі там мінусы, тут плюсы і наадварот. Трэба нешта зварыць да канца года. І ў будучым годзе, канчаткова прыняўшы рашэнне, грамадству абазначыць. Гэта важнейшае пытанне - уступная кампанія, як мы будзем яе праводзіць ужо з будучага года. Вось гэта вельмі важна. І ў гэта вы паглыблены, усе чацвёра, больш, чым хто-небудзь. Трэба падцягнуць яшчэ спецыялістаў, параіцца і зрабіць канчатковыя вывады", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў коратка далажыць аб ходзе ўступнай кампаніі, якая стартавала. "На гэтым этапе што ў вас там адбываецца, якія пытанні? Можа, прапановы ўжо ёсць у сувязі з гэтым? Ведаю, што там прыкладна 62 тыс. запісаліся на цэнтралізаванае тэсціраванне", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі