Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 верасня 2021, 10:53

"Служыць аб'яднанню творчай супольнасці". Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам "Белай вежы"

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXV Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты форум чвэрць стагоддзя служыць дабрачыннай справе аб'яднання творчай супольнасці Беларусі і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.

"За гэтыя гады пройдзены значны шлях ад сціплага фестывалю да маштабнага і ўжо добра вядомага праекта, які беражліва падтрымлівае лепшыя традыцыі тэатральнага мастацтва, - гаворыцца ў прывітанні. - Упэўнены: юбілейнае мерапрыемства стане яркай падзеяй у культурным жыцці краіны і падорыць гледачам шмат незабыўных уражанняў і пазітыўных эмоцый".

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам фестывалю новых мастацкіх адкрыццяў, цікавых пастановак, натхнення і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі