Сцяг Пятніца, 19 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 чэрвеня 2024, 09:00

 Служэнне роднай Айчыне і беларускаму народу. Лукашэнка аб галоўнай задачы Саюза пісьменнікаў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне грамадскаму аб'яднанню "Саюз пісьменнікаў Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Стварэнне ў чэрвені далёкага 1934 года Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР заклала трывалы падмурак дзяржаўных стасункаў з аўтарамі мастацкай і нацыянальнай літаратуры, вызначыла яе галоўную задачу - служэнне роднай Айчыне, беларускаму народу", - гаворыцца ў віншаванні.

Сярод тых, хто пачынаў гэту работу, былі яркія майстры слова - Якуб Колас, Янка Купала, Міхась Чарот, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Міхась Клімковіч, Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў і іншыя. "Жыццё пацвердзіла каштоўнасць адзінства літаратурных сіл, дзяржавы і грамадства, аўтарытэтнае месца гэтага віду мастацтва ў агульнай прасторы культуры", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Многія творы, народжаныя ў 1930-я і пазнейшыя дзесяцігоддзі, і цяпер з'яўляюцца прадметам увагі чытачоў, адзначыў кіраўнік дзяржавы. Перыяд Вялікай Айчыннай вайны знайшоў адлюстраванне ў работах пісьменнікаў, якія самі гераічна абаранялі Радзіму. На сцяне рэйхстага пакінулі свае аўтографы паэты Пятро Прыходзька і Паўлюк Прануза.

У складзе арганізацыі цяпер працуюць лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, заслужаныя дзеячы культуры, народны пісьменнік Мікалай Чаргінец. "Упэўнены, вы і надалей будзеце аб'ектыўна адлюстроўваць сучасныя падзеі і сацыяльныя з'явы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі плённай творчасці, новых кніг і дасягненняў.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі Саюзу пісьменнікаў Беларусі
 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
 
Грамадскаму аб'яднанню "Саюз пісьменнікаў Беларусі"

 Паважаныя сябры!

Стварэнне ў чэрвені далёкага 1934 года Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР заклала трывалы падмурак дзяржаўных стасункаў з аўтарамі мастацкай і нацыянальнай літаратуры, вызначыла яе галоўную задачу - служэнне роднай Айчыне, беларускаму народу.

Сярод пачынальнікаў той працы былі яркія майстры слова - Якуб Колас, Янка Купала, Міхась Чарот, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля, Міхась Клімковіч, Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў і іншыя. Жыццё пацвердзіла каштоўнасць адзінства літаратурных сіл, дзяржавы і грамадства, аўтарытэтнае месца гэтага віду мастацтва ў агульнай прасторы культуры.

Многія творы, народжаныя ў 1930-я і пазнейшыя дзесяцігоддзі, і зараз з'яўляюцца прадметам увагі чытачоў. Перыяд Вялікай Айчыннай вайны адбіўся ў работах пісьменнікаў, якія самі гераічна абаранялі Радзіму. На сцяне рэйхстага пакінулі свае аўтографы паэты Пятро Прыходзька і Паўлюк Прануза.

Сёння ў складзе арганізацыі працуюць лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, заслужаныя дзеячы культуры, народны пісьменнік Мікалай Чаргінец. Упэўнены, вы і надалей будзеце аб'ектыўна адлюстроўваць сучасныя падзеі і сацыяльныя з'явы.

Творчага ўсім плёну, новых кніг і дасягненняў!
 
Аляксандр Лукашэнка

8 чэрвеня 2024 года.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі