Сцяг Аўторак, 3 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2024, 11:55

Сяргей Налівайка назначаны памочнікам Прэзідэнта ў Магілёўскай вобласці

Сяргей Налівайка. Фота з архіва
Сяргей Налівайка. Фота з архіва
2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Сяргея Налівайку памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да гэтага часу Сяргей Налівайка займаў пасаду міністра па падатках і зборах. Гаворачы пра яго назначэнне на новую пасаду, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што настаў час перайсці да больш актыўнай работы.

"Вы будзеце працаваць разам са Дзмітрыем Мікалаевічам (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта і ўпаўнаважаны кіраўніка дзяржавы па Магілёўскай вобласці Дзмітрый Крутой. - Заўвага БЕЛТА) як упаўнаважаныя асобы па Магілёўскай вобласці. Ён настойваў на вашай кандыдатуры. Я, можа, крыху бачыў вас у іншым плане. Але я з ім згодны, што вам трэба адарвацца ад гэтай цяжкай кабінетнай працы (такая служба ў міністра па падатках) і заняцца "зямной" работай. Думаю, для вашай будучыні гэта таксама будзе карысна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
У ліку задач, якія стаяць перад Сяргеем Налівайкам як памочнікам Прэзідэнта, - перш за ўсё работа з кадрамі. "Вы за іх разам з кіраўніком Адміністрацыі несяце адказнасць. Гэта не значыць, што вы ўпоперак губернатара станеце. Трэба разумна ўзгадняць усё, але прынцыпова да гэтага ставіцца, таму што кадры вырашаюць усё", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Размаўляючы з журналістамі, Сяргей Налівайка адзначыў, што ў кожнага раёна ў Магілёўскай вобласці ёсць свая адметнасць і задача - знайсці гэту самую адметнасць, раскрыць існуючы патэнцыял, каб такім чынам унесці ўклад у дасягненне агульнага выніку. Так, некаторыя рэгіёны выглядаюць слабейшымі на фоне іншых, але, як ужо прынята гаварыць, любыя цяжкасці - гэта магчымасці для росту, заявіў памочнік Прэзідэнта.

"А кадравыя падыходы ўжо даўно сфарміраваны, яны вельмі простыя: гэта прынцыповасць, сумленнасць, поўная самааддача справе", - падкрэсліў Сяргей Налівайка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі