Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 чэрвеня 2021, 13:23

Сяргей Літош узгоднены на пасаду гендырэктара "Белфармацыі"

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сяргей Літош узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара гандлёва-вытворчага прадпрыемства "Белфармацыя". Адпаведнае кадравае рашэнне сёння прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Літош даўно працуе ў гэтай сферы - да цяперашняга моманту ён кіраваў прадпрыемствам "Фармацыя" ў Гродне. Назначэнне ў "Белфармацыю" для яго павышэнне.

"Зразумела, якая там сітуацыя. Там было ўсё няпроста. Мы зрабілі вялікую стаўку на ахову здароўя, у тым ліку і на "Белфармацыю". Парадак там трэба наводзіць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У першую чаргу, паводле слоў Прэзідэнта, трэба заняцца цэнаўтварэннем. "І будзьце самі вельмі акуратнымі: вы прыйшлі збоку і ведаеце, як на гэта паглядзяць некаторыя. Ні на што не звяртайце ўвагі. Трэба - звяртайцеся, будзем дапамагаць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі