Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 чэрвеня 2020, 17:21

Сітуацыя з вадой у Мінску - на асабістым кантролі Прэзідэнта

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя з вадой у Мінску - на асабістым кантролі Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале "Пул першага", паведамляе БЕЛТА.

"Аб усёй сітуацыі Лукашэнку далажылі адразу пасля прылёту з Масквы, прадоўжыліся даклады і ўчора вечарам, і сёння на працягу дня. Інфармацыю Прэзідэнт атрымлівае з розных крыніц", - гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні жыхары двух раёнаў Мінска - Фрунзенскага і Маскоўскага - адчулі непрыемны пах, які ішоў ад вадаправоднай вады. Начальнік вытворчасці "Мінскводаправод" Антон Галаскок звязаў прысутнасць моцнага паху на ачышчальнай водаправоднай станцыі (яна падае ваду ў Маскоўскі і Фрунзенскі раёны) з высокімі тэмпературамі, якія ўсталяваліся ў апошнія дні.

"Мінскводаканал" увесь вечар і ноч праводзіў работы на сетках водазабеспячэння, прамываў магістральныя сеткі. Таксама ў названыя раёны быў арганізаваны падвоз пітной вады ў аўтацыстэрнах. Раніцай людзей запэўнілі, што якасць вады ў магістральных сетках і ў раённых помпавых станцыях Мінска цалкам адпавядае патрабаванням санітарных правіл і норм. Пры гэтым рэкамендавалі не піць ваду, а выкарыстоўваць яе ў ранішнія гадзіны толькі для гаспадарча-бытавых патрэб. І забяспечыць яе зліў на працягу 10-15 хвілін, каб паскорыць вывад вады з астаткавым пахам з сістэм водазабеспячэння. За гэтыя аб'ёмы вады плата спаганяцца не будзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі