Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2022, 13:18

Сітуацыя ў Беларусі і гарачыя міжнародныя пытанні. Інтэрв'юер АР падзяліўся ўражаннямі ад размовы з Лукашэнкам

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-прэзідэнт інфармацыйнага агенцтва Associated Press Іан Філіпс падзяліўся ўражаннямі ад інтэрв'ю з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта была адкрытая размова, у ходзе якой беларускі лідар адказаў на шырокае кола пытанняў, паведамляе БЕЛТА.

"Мы змаглі абмеркаваць шырокі спектр тэм - ад унутранай сітуацыі ў Беларусі да гарачых міжнародных пытанняў, - сказаў Іан Філіпс. - Мы змаглі вельмі адкрыта абмеркаваць шэраг пытанняў. Безумоўна, нашы думкі не заўсёды супадалі. Але для нас важна мець магчымасць пачуць пазіцыю ўсіх бакоў".

Іан Філіпс адзначыў, што інтэрв'ю з сусветнымі лідарамі даюць магчымасць атрымаць аб'ектыўную, адкрытую і дакладную інфармацыю.

Інтэрв'ю працягвалася амаль паўтары гадзіны. Былі зададзены пытанні аб раптоўнай праверцы Узброеных Сіл Беларусі, ваеннай спецаперацыі Расіі ва Украіне і пазіцыі Беларусі па розных аспектах гэтай тэмы, магчымасці ўрэгулявання канфлікту дыпламатычным шляхам. У тым ліку прагучалі адказы на пытанні, ці магчыма прымяненне ядзернай зброі і дзе праходзяць чырвоныя лініі.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў пра свае адносіны з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і выказаў меркаванне пра Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

У час інтэрв'ю ўзнімаліся і тэмы заходніх санкцый, іх уплыву на эканоміку Беларусі, а таксама аб сітуацыі ўнутры краіны, уключаючы дзейнасць "незалежных" прафсаюзаў і прэсы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі