Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 верасня 2020, 09:07

Сістэма даных аб тых, хто ўдастоены дзяржузнагарод, будзе ўдасканалена

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 верасня падпісаў указ нумар 351 "Аб аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме "Узнагароды", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне сістэматызацыі даных аб грамадзянах, удастоеных дзяржаўных узнагарод. Яго прыняцце дасць магчымасць захоўваць адзіныя прынцыпы апрацоўкі і ўліку такой інфармацыі.

У адпаведнасці з указам з 1 студзеня 2021 года інфармацыйнае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў і арганізацый па пытаннях уліку грамадзян, удастоеных дзяржузнагарод, будзе ажыццяўляцца ў электроннай форме з выкарыстаннем АІС "Узнагароды". Яна дзейнічае з 1997 года і змяшчае звесткі пра больш як 81 тыс. узнагароджаных.

Для забеспячэння эфектыўнага электроннага ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў прадугледжваецца мадэрнізацыя АІС "Узнагароды" і яе інтэграцыя ў агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму.

Гэтыя меры дадуць магчымасць аптымізаваць працоўныя і часавыя затраты дзяржаўных органаў пры ўліку асоб, удастоеных дзяржузнагарод, і паслядоўна пераводзіць міжведамаснае ўзаемадзеянне ў сістэме ўліку такіх грамадзян у лічбавы фармат у рамках праводзімай дзяржаўнай палітыкі ў сферы інфарматызацыі.

Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі будзе ажыццяўляць метадалагічнае кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў па выкарыстанні АІС "Узнагароды", вызначаць напрамкі яе далейшага развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі